Грамадства

Ксёндз Міхал Сапель: Чарнобыль — пастка, якую чалавек сам сабе змайстраваў

26 красавіка 2006 г. – у 20-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, – згодна з распараджэннем каталіцкіх біскупаў у Беларусі, ва ўсіх касцёлах цэлебруюцца святыя Імшы за тых, хто пацярпеў у выніку той жахлівай аварыі.

Чарнобыльскую катастрофу цяпер часта называюць «трагедыяй», і нездарма. Рэха таго выбуху, які адбыўся 20 гадоў таму, чуваць яшчэ і сёння. Ён і цяпер працягвае забіваць нават тых, хто нарадзіўся ўжо пасля аварыі. Яшчэ і сёння людзі пакутуюць ад яго фізічна і духоўна. Тысячы перасяленцаў вымушаны былі пакінуць родныя мясціны і пачынаць сваё жыццё на новым месцы, як кажуць, «з нуля». Для многіх нашых суайчаннікаў Чарнобыль застаецца балючай незагоенай ранай, якая не перастае крывавіць.

У гэты дзень асаблівую актуальнасць набывае старажытная малітва Касцёла – Суплікацыя – у якой вернікі, як і шмат стагоддзяў таму, моляць Бога аб абароне ад стыхійных бедстваў, у тым ліку і ад згубнага паветра. «Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі! Ад пажару, голаду, вайны і заразы, барані нас, Божа!»

Тады, 20 гадоў таму, шмат хто насміхаўся з гэтых нібы «наіўных» словаў. «Як можна, – казалі яны, – прасіць у Бога заступніцтва „ад пакжару, голаду, вайны і заразы» ў эпоху мірнага атаму, калі чалавек паляцеў у космас і навучыўся нават ствараць сабе патрэбнае надвор’е?» Якое жахлівае расчараванне ў чалавечай «усемагутнасці» чакала тых, хто так разважаў!

Аднак нельга лічыць, што Чарнобыльская катастрофа стала нейкаю Божаю карай, спасланай людзям. У ёй трэба бачыць, хутчэй, пастку, якую чалавек змайстраваў і сам у яе трапіў з-за сваёй самаўпэўненасці. У гэтым кантэксце малітва Суплікацыі вучыць нас менавіта належнаму стаўленню да Бога, дзіцячаму даверу да Яго. Бо нават у нашым ХХІ стагоддзі, нягледзячы на тое, што навукова-тэхнічны прагрэс дасягнуў незвычайных вышыняў развіцця, чалавецтва як ніколі пакутуе не толькі ад тэхнагенных катастрофаў, накшталт Чарнобыльскай, але і ад страшных прыродных бедстваў: землятрусаў, цунамі, паводак, невядомых раней хваробаў…

Але не страх перад неўтаймаванымі сіламі прыроды кіруе намі, калі мы просім паратунку ў Бога, а ўсведамленне крохкасці нашага ўласнага жыцця. Чалавек павінен заўсёды памятаць, што не ён з’яўляецца гаспадаром гэтага свету і свайго жыцця. Таму з даверам звяртаючыся да Найвышэйшага Валадара нашага – Бога, – просім у Яго абароны ад пажару, голаду, вайны і заразы. «Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці сцеражы нас, Божа!»

кс. Міхал Сапель

catholic.by

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць