Грамадства33

Што будзе з аўтобуснымі турамі ў Еўропу пасля закрыцця мяжы з Польшчай

З 12 верасня Польшча плануе закрыць усе дзейныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Калі гэта здарыцца і будзе працягвацца больш за 5—7 дзён, беларускія турфірмы, якія займаюцца аўтобуснымі турамі ў Еўропу, могуць панесці вялікія фінансавыя страты, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Падарожнікі таксама пацерпяць, бо нават часткова кампенсаваць выдаткі на падрыхтоўку паездкі ім ніхто не зможа. Звычайная страхоўка ў гэтай сітуацыі не дапаможа.

Беларускія турфірмы, як аказалася, чакалі нейкіх ускладненняў. Напрыклад, адна з кампаній, якая арганізуе аўтобусныя туры, ужо перанесла частку паездак, каб яны не супадалі з тэрмінамі вайсковых вучэнняў «Захад» у Беларусі. Як адзначае прадстаўнік кампаніі, ім удалося мінімізаваць частку рызыкі, але цалкам яе пазбегнуць не атрымалася.

Іншыя турфірмы шукаюць магчымасць аб’езду праз Літву або Латвію. Аднак гэта складана: напрыклад, кірунак праз Літву цяпер вельмі перагружаны, а каб трапіць у Латвію, усе пасажыры без латвійскай візы ці дазволу на жыхарства павінны за 48 гадзін да ўезду запоўніць электронную анкету самастойна. Для вялікай групы людзей гэта стварае істотныя цяжкасці, асабліва калі да выезду застаецца мала часу.

Большасць турфірмаў зараз чакаюць афіцыйнага паведамлення польскіх уладаў пра закрыццё мяжы, каб даведацца дакладныя тэрміны. Спецыялісты адзначаюць: калі закрыццё будзе больш за 5—7 дзён, страты будуць вельмі істотныя. Не ўсе туры можна перанесці па часе, а многія турысты не змогуць змяніць дату паездкі з-за адпачынку або тэрмінаў дзеяння візы.

У выпадку адмены тураў турфірмы павінны будуць кампенсаваць кліентам большую частку выдаткаў, што можа стварыць праблемы з вяртаннем грошай партнёрам у Еўропе і гатэлям, а часам гэта можа прывесці і да штрафаў.

Кліенты турфірмаў таксама не цалкам абаронены. Некаторыя змогуць пагадзіцца на перанос тура, але гэта магчыма толькі пры наяўнасці доўгатэрміновай візы. Шмат хто атрымлівае візу на канкрэтныя даты паездкі, а калі гэтыя даты мяняюцца, візу трэба адкрываць наноў. Варта адзначыць, што грошы за невыкарыстаную візу не вернуць. «Страхоўка ад нявыезду» на такі выпадак не распаўсюджваецца.

Акрамя таго, гэтая сітуацыя можа знізіць попыт на аўтобусныя туры ў Еўропу на найбліжэйшы час, бо людзі будуць баяцца паўтору падобных праблем. Паводле старшыні Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіпа Гулага, гэта можа павялічыць цікавасць да менш рызыкоўных маршрутаў, напрыклад, у Баку, Тбілісі, краіны Цэнтральнай Азіі або рэгіёны Расіі.

Каментары3

  • Ох
    10.09.2025
    "Што будзе з аўтобуснымі турамі" - ничего не будет, забудьте как страшный сон. Не при нашей жизни. Аэропорт Стамбула - наше все.
  • Лапідарый
    10.09.2025
    Сіпаты, крычы грамчэй пра ядзерныя ўдары па суседзям і вагнераў да Варшавы. Так з турфірмамі як з Белавія і каліем стане ўсе окей. Так гарантуеш незалежнасьць і адарвесься ад Расеі.
  • in der klasse sind alle da!
    10.09.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»18

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Што людзі кажуць аб праездзе праз Брузгі і Бераставіцу і чаму ў апошняй людзі стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць