Імёны дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў выкарыстоўваюцца ў карысьлівых мэтах, сцвярджае старшыня парлямэнцкай камісіі.

Паводле яго слоў, за час працы ў Палаце прадстаўнікоў у яго з’явілася «шмат фальшывых сваякоў, якія, назваўшы сябе братамі або пляменнікамі, вырашалі, прычым часта паспяхова, уласныя праблемы».
«Але сапраўдным шокам для мяне стала інфармацыя аб тым, што некаторыя ў размове па тэлефоне выдаюць сябе непасрэдна за самога Здановіча і прымушаюць кіраўнікоў устаноў адукацыі здзяйсняць незаконныя фінансавыя здзелкі і іншыя ўчынкі, пагражаючы пры нязгодзе «наслаць» праверкі па лініі Міністэрства адукацыі або Камітэта дзяржкантролю», — сказаў дэпутат.
У.Здановіч зазначыў, што ў падобнай да гэтай сітуацыі апынуліся і некаторыя іншыя дэпутаты.
«Высновы няхай робяць адпаведныя органы. Галоўная ж непрыемнасць у тым, што з‑за такіх аферыстаў трэба будзе абмежаваць вырашэнне праблем выбаршчыкаў па тэлефоне. А перапіска на паперы падаўжае тэрміны выканання запытаў», — канстатаваў ён.
Каментары