Свет22

Кіраўніцтва польскіх грамадскіх тэлеканалаў сышло ў адстаўку на знак пратэсту супраць новага закону

Як паведамляе Польскае Радыё, кіраўніцтва польскіх грамадзкіх тэлеканалаў падало ў адстаўку ў знак пратэсту супраць закону аб тэле- і радыёвяшчаньні аўтарства кіруючай партыі «Права і Справядлівасьць», прынятага Сэймам і Сэнатам Польшчы. 1 студзеня дырэктар польскага грамадзкага тэлебачаньня падпісаў адстаўкі.

Са сваіх пасадаў сышлі дырэктары тэлеканалаў TVP1, TVP2, старшыня TVP Kultura, а таксама дырэктар Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва.

Нагадаем, што закон аб тэле- і радыёвяшчаньні прадугледжвае, у прыватнасьці, заўчаснае заканчэньне тэрміну паўнамоцтваў сябраў управы і назіральных радаў Польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP) і Польскага радыё (Polskie Radio).

Таксама, паводле зьмен да закону, чальцоў управы і назіральных радаў будзе прызначаць міністар дзяржаўнай маёмасьці.

Такім чынам, закон адмяняе магчымасьць правядзеньня конкурсаў на гэтыя пасады, а таксама скасоўвае тэрмін паўнамоцтваў чальцоў управы і назіральных радаў.

З крытыкай у адрас праекту закону выступілі АБСЭ, Эўрапейскі вяшчальны саюз і Асацыяцыя эўрапейскіх журналістаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць