Свет4646

Брытанец справакаваў вялікі скандал у Кыргызстане, назваўшы нацыянальную страву конскім пенісам

У Кыргызстане супрацоўнікі міліцыі ўзялі пад ахову грамадзяніна Вялікабрытаніі Майкла Макфіта, які на сваёй старонцы ў фэйсбуку назваў мясцовую нацыянальную страву чучук конскім пенісам.

Lori

Пра гэта 4 студзеня K-News паведамляе са спасылкай на УУС Ісык-Кульскай вобласці.

У міліцыі абверглі інфармацыю СМІ пра тое, што Макфіт — аўстраліец. Адзначаецца, што брытанец, затрыманы ў аэрапорце Бішкека, не быў заключаны пад арышт.

«Ён пражывае ў гасцініцы ў Караколе і яму забяспечана ахова, бо работнікі Кумтора вельмі незадаволеныя яго словамі», — распавялі ва УУС.

У міліцыі таксама паведамілі, што па факце інцыдэнту з Макфітам сабраны матэрыялы, аднак крымінальная справа пакуль не распачата.

Па словах супрацоўнікаў упраўлення, дакументы перададзены ў нагляднае ведамства. «Калі па сабраных матэрыялах пракуратура вырашыць, што намёк на распальванне міжнацыянальнай варожасці быў, справу перададуць ўжо ў Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі», — адзначылі ва УУС.

Пра затрыманне Макфіта стала вядома 3 студзеня. Замежны спецыяліст, які працуе на залатаносным рудніку Кумтор у Ісык-Кульскай вобласці, з'ехаў з тэрыторыі прадпрыемства, дзе пачалася забастоўка з-за яго допісу ў сацыяльных сетках.

Прадстаўнікі мясцовага прафсаюза выказалі меркаванне, што дзеянні брытанца падпадаюць пад артыкул 299 Крымінальнага кодэкса Кыргызстана («Распальванне нацыянальнай, расавай, рэлігійнай або міжрэгіянальнай варожасці»).

Па дадзеных The Guardian, Макфіт — супрацоўнік канадскай кампаніі Centerra Gold, якая валодае рудніком Кумтор. Паведамленне, у якім брытанец назваў кіргізскую нацыянальную страву конскім пенісам, з'явілася на яго старонцы напярэдадні Новага года. Пазней аўтар выдаліў пост і апублікаваў іншы, у якім выбачыўся.

***

Чучук (суджух, шужук, чужук, суджук) — адзін з традыцыйных відаў кілбасы ў цюркскіх і блізкаўсходніх народаў. У Казахстане і Кыргызстане для падрыхтоўкі гэтай стравы выкарыстоўваецца пераважна каніна.

Кумтор з'яўляецца найбуйнейшым залатарудным радовішчам Цэнтральнай Азіі. Руднік размешчаны на вышыні больш за чатыры тысячы метраў над узроўнем мора, яго запасы складаюць каля 700 тон золата. У Кыргызстане рэгулярна праходзяць мітынгі, удзельнікі якіх патрабуюць нацыяналізаваць прадпрыемства.

Каментары46

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць