Грамадства1616

«Чалавека без твару» зафарбуюць, калі аўтар не ўгаворыць мінчукоў

Зорка грэчаскага стрыт-арту Ino, аўтар скандальнага графіці «Чалавек без твару», прыедзе ў Мінск у траўні. Ён сустрэнецца з жыхарамі дамоў на вуліцы Варанянскага, якім не падабаецца яго праца. Выслухае іх пажаданні і завершыць яе.

Мінчане пра сустрэчу папярэджаныя, а прыезд грэка ўзгоднены з адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Мінска, якая падтрымала праект Urban Myths і ўзамен атрымала дзевяць яскравых муралаў на сценах будынкаў.

«Перарабіць карціну мае права толькі яе аўтар,— супакойвае ўсіх, хто перажывае за лёс «Чалавека без твару», кіраўнік аддзела ідэалогіі і культуры Кастрычніцкага раёна Мінска Аляксандр Астаповіч. — У траўні ён прыязджае ў Беларусь яе завяршаць — гэта незавершаны твор. Мы дачакаемся мастака. Правядзем з ім сустрэчу. Калі ён не зможа пераканаць праціўнікаў, не зможа даказаць, што гэта сапраўды прыгожы твор, калі фарбы, якія ён туды дабавіць, і змены не змогуць задаволіць усіх нашых грамадзян, карціна, магчыма, будзе зафарбаваная».

Па словах Астаповіча, графіці было ўзгодненае з уладамі раёна: яны азнаёміліся з эскізам у агульных рысах. А тое, што некаму вынік не падабаецца — гэта нармальна, мяркуе чыноўнік. Сам ён добра ставіцца да працы Ino і цешыцца, што яна атрымала значна больш станоўчых водгукаў, чым адмоўных:

«Але разам з тым мы мусім прыслухоўвацца да ўсіх меркаванняў. Таму дачакаемся аўтара і паглядзім, што ён прапануе. Ці пачуе ён пажаданні гараджан, ці не пачуе — яго права, як мастака. А далей будзем дзейнічаць па сітуацыі».

13 студзеня Мінск узрушае навіна: Мінгарвыканкам рэкамендуе арганізатарам праекта Urban Myths знішчыць ці перарабіць графіці «Чалавек без твару». Такім чынам чыноўнікі рэагуюць на шматлікія скаргі і петыцыі мінчан, якія кажуць, што баяцца глядзець у вонкы, бо на іх глядзіць «страшны анёл смерці». Ліст з подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі атрымлівае адзін з «мітынгуючых»:

Сваё рашэнне Мінгарвыканкам аргументуе яшчэ і тым, што эскіз не быў разгледжаны Мінскім гарадскім мастацка-экспертным саветам, а значыць, зроблены ён нелегальна. Маўляў, мастак не атрымаў экспертнае заключэнне, што яго карціна задавальняе экспертаў.

Кіраўнік праекта Urban Myths Алег Ларычаў кажа, што ліст пра тое, што стрыт-арт-аб'екты трэба ўзгадняць з мастацкім саветам, арганізатары атрымалі, калі праект быў амаль завершаны. «Працэдуру» прайшла толькі «Дзяўчына ў вышыванцы» на Рабкораўскай. Тым не менш, Ларычаў не бачыць у рэкамендацыі нагоды для панікі, таксама чакае вясны, калі працягнецца і сам праект, і прыедзе Ino, які давядзе свой твор да ладу.

Нагадаем, мурал «Чалавек без твару» з'явіўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года. Тады ж патрапіў у топ-10 найлепшых графіці свету паводле рэйтынгу спецыялізаванага сайта Streetartnews.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць