Грамадства2929

Загадчык кафедры інавацыйнага менеджменту БДУ Байнёў: Рыначныя рэформы нідзе не атрымаліся, яны прыводзяць да крыві, вайны, інфляцыі

Учора ў перадачы «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ абмяркоўвалі бягучую эканамічную сітуацыю ў краіне. Сярод гасцей перадачы быў загадчык кафедры інавацыйнага менеджменту БДУ Валерый Байнёў.

Дыскусія пайшла ў русле, хто сёння мае рацыю: так званыя «дзяржаўнікі» ці «лібералы»? Які шлях развіцця абраць Беларусі: рынкавы ці з ручным кіраваннем эканомікі?

«Лібералы цяпер, канечне, мімікруюць, яны ў адкрытую ва ўмовах Беларусі не ідуць супраць дзяржрэгулявання, але канечная іх мэта адназначная – выгнаць дзяржаву з эканомікі, дазволіць усё рашаць бізнэсу. Натуральна, што ва ўмовах крызісу казаць, каб кінуць стырно кіравання эканомікі, гэта абсурдна. Гэта як на горнай дарозе кінуць рычагі кіравання ва аўтамабіля», — сказаў Байнёў.

На гэта імгненна адрэагаваў Андрэй Карпунін, старшыня Рэспубліканскага клуба фінансавых дырэктараў: «Гэткімі метадамі, як кіруеце цяпер, больш падобна на «Тытанік».

«У нас сацыяльная дзяржава для народа. Рыначнікі хочуць аддаць усё прыватніку, каб у нас былі алігархі. Рыначныя рэформы будуць антыканстытуцыйнымі, бо слова «рынак» і вытворныя ад яго нават не сустракаюцца ў Канстытуцыі», — не спыняўся Байнёў.

І на гэта Карпунін знайшоў, што адказаць: «Ваша сацыяльная дзяржава дайшла да ручкі. Сацыяльная дапамога па беспрацоўі складае 5 даляраў. Можна на іх пражыць?»

Перапалка працягвалася ўсю перадачу:

«Цяжкасці ў нас узнікаюць таму, што дзяржава пад вашым напорам скатваецца да рыначных рэформаў. Рыначныя рэформы нідзе не атрымаліся. Паўсюль, дзе праводзіліся рыначныя рэформы, мы бачым кроў, вайну, інфляцыю, грамадзянскія войны, рэвалюцыі, тэракты». Нас піхаюць у рыначны капіталізм часоў Адама Сміта, які, прабачце, памёр 200 гадоў таму. Маркс будзе больш новым. Капіталізм – як дзіця, нарадзіўся, дзяцінства, юнацтва, сталасць.

На Захадзе сталы капіталізм, а нас піхаюць у рыначны капіталізм Коста-Рыкі. Хтосьці валёнкі рамантуе, хтосьці нажы точыць. Сярэднявечча!» — адзначыў прафесар БДУ.

Што тычыцца галасавання гледачоў, то 62% адказалі, што падтрымліваюць погляды «лібералаў» на эканоміку, а не «дзяржаўнікаў».

Каментары29

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць