Ежа3232

У Мінску каля вакзала адкрылі кафэ-бістро «Маэстра» ў нацыянальным стылі ФОТА І ЦЭНЫ

Летась падчас візіту ў аздараўленчы цэнтр «Сасновая» Аляксандр Лукашэнка заявіў пра тое, што трэба развіваць у краіне сетку беларускай кухні.

Сетка крамаў «Радзівілаўскі», якая належыць дзяржаве, сёння адкрыла кафэ-бістро «Маэстра», дзе меню складаецца толькі са страў беларускай кухні. Кафэ-бістро размясцілася ў будынку факультэта міжнародных адносін БДУ каля вакзалу.

На адкрыцці прысутнічалі (злева направа): Андрэй Мельнікаў, дырэктар сеткі крамаў «Радзівілаўскі»; Андрэй Дамарацкі, намеснік старшыні Гарвыканкама; Сяргей Барысевіч, кіраўнік галоўнага ўпраўлення спажывецкіх рынкаў Мінгарвыканкама; Віктар Равіна, намеснік кіраўніка службы грамадскага харчавання.

Віктар Равіна неаднаразова падкрэсліваў, што гэтая сетка бістро будзе прасоўваць беларускую кухню. Асноўнай мэтавай аўдыторыяй яны лічаць мясцовых мінчукоў і турыстаў.

Пакуль што ў бістро 48 пасадкавых месцаў. Калі бізнэс будзе развівацца, то плануецца пашырыць колькасць месцаў да 100. Само кафэ-бістро аформленае ў нацыянальным стылі.

МЕНЮ І ЦЭНЫ

Асартымент у «Маэстра» нагадвае невялікае «Лідо». Меню падзяляецца на халодныя закускі і салаты, першыя і другія стравы, гарніры, торты і марозіва, кава, гарбата і алкагольныя напоі. 

Халодныя закускі

У асноўным порцыі па 150 грам. Ёсць селядзец «пад футрам», салаты з птушкі з грыбамі, салаты з вяндлінай, таксама ёсць і салаты, у складніках якіх няма мяса. Цэны вагаюцца ад 10 да 34 тысяч.

Першыя стравы

У наяўнасці ёсць тры віды супа: суп са свежай капусты за 14 800, суп хатні за 16 700 і суп пярловы з грыбамі за 10 700. І гэта за трыста грам. 

Другія стравы

Другія стравы складаюцца з 13 пазіцый. Ёсць свініна з грыбамі і памідорамі, ёсць і дранікі за 21 500 (4 штукі), асобна ёсць дранікі з морквай за 16 800 (3 штукі). Ёсць знакамітая беларускай катлета «Папараць-кветка». Шмат фірмовых катлет. Таксама можна пакаштаваць рыбу па-беларуску за 27 200. Цэны на мясныя вырабы вагаюцца ад 15 да 35 тысяч. 

Гарніры

На выбар ёсць 5 відаў гарніраў. Рыс з гароднінай за 15 800, каша грэчневая за 6 400, нават бульба-фры за 25 000, макароны адварныя з грыбамі за 10 300 і бульба смажаная з мясам за 16 200. Адна порцыя — 200 грам.

Каву можна самому зрабіць з кавамашыны, а можна замовіць нешта асаблівае з кававай карты. З гарбатай усё гэтаксама. 

Алкаголь збольшага беларускай вытворчасці: тэкіла, віскі, каньяк, самагонка, ром і, вядома, піва. 

***

Цяжка сказаць, ці зможа дзяржаўнае бістро канкураваць з тым жа «Макдональдсам», які знаходзіцца праз дарогу. З іншага боку, цэны даволі дэмакратычныя, таму студэнтам танней будзе харчавацца тут.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэйв на заводзе». Зумеры падымаюць продажы беларускіх прадпрыемстваў, здымаючы вірусны кантэнт13

Зяленскі назваў умову вылучэння Трампа на Нобелеўскую прэмію3

На Мінскім моры яхту вагой 18 тон выкінула на пляж1

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць