Свет22

Мігрантаў-злачынцаў будуць высылаць з Германіі

Рада міністраў Германіі напярэдадні ўхваліла законапраект, што дазваляе высылаць з краіны мігрантаў, якія ўчынілі злачынствы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Высылка іншаземнага грамадзяніна будзе дапушчальнай у тым выпадку, калі ў адносінах да яго ўступіў у сілу прыгавор за злачынства, накіраванае супраць жыцця, фізічнай недатыкальнасці, сэксуальнага самавызначэння або ўласнасці, а таксама за супраціўленне праваахоўным органам. Пры гэтым не мае ніякага значэння, ці заменены вынесены прыгавор на ўмоўны.

Акрамя таго, прэтэндэнту на прыстанішча будзе адмоўлена ў статусе бежанца, калі ён за ўчыненне вышэйназваных злачынстваў будзе прыгавораны да турэмнага пакарання на тэрмін не меншы за адзін год. Раней гэта правіла прымянялася ў адносінах да іншаземных грамадзян, асуджаных на тры гады пазбаўлення волі.

Гэта ініцыятыва была ўзгоднена групай кансерватараў і сацыял-дэмакратаў пасля таго, як стала вядома, што сярод тых, хто напаў на жанчын у Кёльне, было шмат мігрантаў.

Міністр юстыцыі ФРГ Хайка Мас заклікаў прыцягваць замежных злачынцаў да адказнасці, адзначыўшы, што гэта будзе на карысць і самім бежанцам. «Бежанцы не заслужылі таго, каб іх блыталі са злачынцамі», — растлумачыў міністр.

Ухвалены ўрадам законапраект павінны будуць разгледзець бундэстаг і бундэсрат.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі44

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі44

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць