Эканоміка11

Мінчукі будуць плаціць за фактычна аказаныя паслугі па ўборцы пад'ездаў

Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Галіна Гілевіч.

«У адпаведнасці з указам №535, паслугі па ўборцы месцаў агульнага карыстання жыхары шматкватэрных дамоў будуць аплачваць ў 100-працэнтным памеры. Да аплаты будзе выстаўляцца сума толькі за фактычна аказаную паслугу», — сказала Галіна Гілевіч.

Яна патлумачыла, што графікі з указаннем дат уборкі павінны размяшчацца ў пад'ездах кожны месяц. З боку ЖЭС за выкананнем плана сочыць майстар або брыгадзір. Правяраючы павінен быць абраны і сярод жыхароў. Менавіта ён прымае працу і распісваецца ў графіку пасля правядзення уборкі. У тых выпадках, калі яна не выконвалася, упаўнаважаны проста не ставіць подпіс. Адпаведна, налічэнні за неаказаныя паслугі не робяцца, што адаб'ецца ў выніковай суме ў жыроўцы.

Дарэчы, паколькі ў студзені усе сілы жыллёвых арганізацый былі кінутыя на расчыстку дваровых тэрыторый ад снегу, уборка пад'ездаў у некаторых дамах праводзілася радзей, чым вызначана па графіку. Гэта таксама адаб'ецца ў жыроўках.

Згодна з новымі правіламі, прыбіраць пад'езд, па жаданні спажыўцоў, можа як ЖЭС, так і іншая арганізацыя. Каб змяніць пастаўшчыка паслугі, жыхарам дастаткова звярнуцца ў ЖРЭА раёна. Ёсць і альтэрнатыўны варыянт — прыбіраць пад'езд самастойна. Для гэтага трэба згода ўсіх жыхароў пад'езда і зацвярджэнне графіка дзяжурстваў. У любым выпадку мінімальная перыядычнасць уборкі вызначаецца патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў, а яе грунтоўнасць — пажаданнямі і фінансавымі магчымасцямі спажыўцоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць