Кіно11

Дзёрзкі і рэзкі — кіно «Дэдпул»

Жанр: фантастыка, баявік, камедыя
Рэжысёр: Цім Мілер
У ролях: Раян Рэйнальдс, Марэна Бакарын, Эд Скрэйн, ЦіДжэй Мілер, Джына Карана, Брыяна Хілдэбранд.
ЗША, Канада, 108 хв.
Адзнака: 7.

Уэйд Уілсан — былы спецназавец, а цяпер найміт. Ён захварэў на рак і пагадзіўся на небяспечны эксперымент, які надзяліў яго паскоранай рэгенерацыяй, але знешне зрабіў падобным да пачвары.

Пасля гэтага Уэйд бярэ сабе імя Дэдпул і робіцца супергероем з новымі здольнасцямі і чорным пачуццём гумару. Цяпер яго мэта — упаляваць чалавека, які амаль разбурыў яго жыццё.

Дэдпул, герой коміксаў Marvel пра мутантаў, быў створаны мастаком Робам Лайфелдам і пісьменнікам Фабіяні Ніціёзай і ўпершыню з'явіўся ў «The New Mutants» # 98 (люты 1991).

У коміксах Дэдпул пакутаваў на шызафрэнію і часта размаўляў сам з сабой. У фільме зрабілі па-іншаму: ён разбівае «чацвёртую сцяну» і наўпрост звяртаецца да гледачоў, як рабіў гэта ў камп'ютарных гульнях і мультфільмах.

На вялікім экране Дэдпул эпізадычна з'явіўся ў фільме «Людзі Ікс: Пачатак. Расамаха» (2009 ). За год да таго акцёр Раян Рэйнальдс звязаўся з кінастудыяй 20th Century Fox і прапанаваў сваю кандыдатуру: ён не раз казаў, што сыграць Дэдпула — яго мара. Першапачаткова сцэнар «Расамахі» быў жорсткім і меў рэйтынг R (да 17 гадоў з суправаджэннем), але Х'ю Джэкман настойваў на рэйтынгу PG-13, і сцэнар быў моцна перапрацаваны. Роля Уэйда Уілсана была цалкам змененая — ён стаў антыгероем, праціўнікам групы мутантаў на чале з прафесарам Ікс.

У Райана Рейнольдса і персанажа коміксаў Дэдпула шмат падабенстваў.

У іх абодвух аднолькавы рост — 188 см, колер валасоў — каштанавы і вачэй — кары, яны абодва канадцы. Раян пачаў сваю акцёрскую кар'еру ў 1991 годзе, у гэты ж год Дэдпул у першы раз з'явіўся на старонках коміксаў Marvel.

Акцёр так захапіўся ідэяй стварыць спін-оф пра Дэдпула, што разам з рэжысёрам і спецыялістам па візуальных эфектах Цімам Мілерам стварыў сцэнар стужкі і на працягу некалькіх гадоў прапаноўваў яго розным студыям. Зрабіць фільм пагадзілася 20th Century Fox, прадзюсарам выступіў сам Рэйнальдс, а бюджэт склаў $58 млн, што не так і шмат для фільма пра супергероя. Стваральнікам давялося адмовіцца ад дарагіх сцэн пагоні на аўтатрасе і некторых спецэфектаў, каб укласціся ў бюджэт, а Раян сам зняў некалькі прома-ролікаў на камеру мабільнага тэлефона.

Ролю каханай Уэйда выканала актрыса бразільскага паходжання, зорка серыялаў Марэна Бакарын. Мутантку Анёльскі Пыл сыграла амерыканская кікбаксёрка і актрыса Джына Карана. У ролі злодзея Аякса з'явіўся зорка «Гульні тронаў» Эд Скрэйн.

Здымкі праходзілі ў Ванкуверы вясной 2015-га і занялі 48 дзён.

Стужка была высока ацэненая кінакрытыкамі і аматарамі коміксаў, нягледзечы на жорсткія сцэны расправы і не толькі чорны, але і нізкі гумар. Гэта першы фільм франшызы «Людзі Ікс», якому прысвоены рэйтынг R (да 17 гадоў з суправаджэннем).

Каментары1

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць