Свет2323

Валэнса: «Я не даносіў — ні вусна, ні пісьмова. Я зрабіў памылку, але не магу раскрыць праўду»

19 лютага Лех Валэнса напісаў у сваім мікраблогу, што не супрацоўнічаў са спецслужбамі ПНР, але «здзейсніў памылку» і «даў слова вінаватаму, што не раскрые праўду».

Ён спадзяецца, што «віноўнік сам раскажа праўду». Так лідар руху «Салідарнасць» і пазней прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса пракаментаваў заяву кіраўніка польскага Інстытута нацыянальнай памяці Лукаша Камінскага, што ў доме ўдавы генерала Кішчака, экс-кіраўніка МУС у ПНР, былі канфіскаваныя дакументы, з якіх можа ўтрымлівацца, што Валэнса супрацоўнічаў са спецслужбамі.

«У снежні 1970 года мяне не зламілі (у дакументах з дома Кішчака пазначаны 1970—1976 гг.), Я не супрацоўнічаў са службамі бяспекі, я ніколі не браў грошай, я не даносіў — ні вусна, ні пісьмова. Я зрабіў памылку, але не такую. Я даў слова, што не раскажу пра яе, дакладна не цяпер, яшчэ не цяпер. Хіба што яе раскрыюць іншыя. Яшчэ жывы чалавек, які вінаваты ў гэтым. Ён павінен раскрыць праўду, і я на гэта разлічваю. Я быў занадта мяккасардэчны.

Я не маю з гэтым нічога агульнага. Я трымаю слова, якое даў, клятву, якую я даў нават суперніку. Калі вінаваты не раскрые праўду, паўстане цяжкае становішча. Аднак я веру, што ён гэта зробіць. Я веру, што праўда зможа абараніць сябе», - напісаў Валэнса.

Нагадаем, што 18 лютага дырэктар польскага Інстытута нацыянальнай памяці Лукаш Камінскі заявіў, што сярод дакументаў, знойдзеных у доме Марыі Кішчак (удавы генерала Чэслава Кішчака, кіраўніка МУС часоў ПНР, які памёр у лістападзе 2015 года), знаходзіцца тэчка з дакументамі, якія тычацца працы сакрэтнага супрацоўніка, псеўданім «Болек», і абавязацельства аб супрацоўніцтве, падпісанае Лехам Валэнсам.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!18

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра23

Бабарыка быў страшна шчаслівы, калі даведаўся, што стаў дзедам — яго дачка нарадзіла ў Аўстраліі

«Супрацоўніца СІЗА крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!»1

Здуха, сап, гвэгня. Як па-беларуску можна назваць балота6

У фотапастку ў Сенненскім раёне трапілі мядзвежыя спа-працэдуры ВІДЭА2

Украінскае ГУР правяло атаку на расійскую часць у Краснадарскім краі1

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам13

У Кіеве пахавалі ўкраінскую журналістку, якая загінула ў расійскім палоне

Стала вядома, якія рэгіёны Беларусі самыя аўтамабілізаваныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!18

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць