Здарэнні77

Сяброўкі скралі ў п'янага кавалера $3900 і спусцілі іх на боўлінг і мужчынскі стрыптыз

Дзве дзяўчыны падазраюцца ў крадзяжы вялікай сумы грошай у 47-гадовага жыхара Мінскай вобласці, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама.

Мужчына, які звярнуўся ў міліцыю і заявіў пра згубу грошай, распавёў аператыўнікам даволі рамантычную гісторыю пра тое, што гуляючы ў адзіноце па вячэрнім Менску ў раёне чыгуначнага вакзала, ён пазнаёміўся з дзвюма сяброўкамі. Пасля размовы з адной з іх у пацярпелага ўспыхнула ўзаемная сімпатыя. Пара працягнула вечар за шкляначкай-другой у кватэры мужчыны. Пасля некалькіх тостаў за сустрэчу і знаёмства вырашана было перайсці да інтыму. Пакуль дзяўчына была ў душы, ён заснуў. Прачнуўшыся, мужчына не знайшоў ні новай знаёмай, ні асабістых зберажэнняў — $3900 і каля 1,6 мільёнаў рублёў.

Калі аператыўнікі сталі правяраць гісторыю мужчыны, высветлілася, што ўсё было зусім інакш. Як аказалася, у той дзень жыхар Мінскай вобласці вырашыў наведаць свайго сябра ў сталіцы. Пакуль мужчына дабраўся да патрэбнага адрасу, ён паспеў добра заправіцца спіртным, таму ледзь не заснуў, толькі пераступіўшы парог кватэры сябра. Пакрыўджаны гаспадар выставіў п'янага госця за парог. Пасядзеўшы некаторы час на лесвічнай клетцы і трохі працверазеўшы, жыхар Мінскай вобласці сабраўся ехаць дадому і адправіўся на чыгуначны вакзал. Там побач з мужчынам спынілася таксі, і дзве сяброўкі, якія сядзелі ў яго салоне, запрасілі мужчыну разбавіць іх кампанію. Ужо ў дарозе высветлілася, што дзяўчаты накіроўваюцца ў яго родны пасёлак, дзе ў адной з іх жыве сястра. Па прыездзе на месца аказалася, што ў спадарожніц скончыліся грошы — яшчэ да сустрэчы з кавалерам сяброўкі аб'ехалі на гэтым таксі некалькі клубаў, так што сума на лічыльніку набегла прыстойная.

Дзяўчаты прапанавалі мужчыне разлічыцца з кіроўцам узамен на інтымныя паслугі. Жыхар Мінскай вобласці пагадзіўся, і кампанія паднялася ў яго кватэру па грошы. Назіральныя дамы заўважылі, адкуль мужчына дастаў пухлы канверт з наяўнымі, каб заплаціць таксісту, і пасля некалькіх чарак гарэлкі, калі ён заснуў, дасталі грошы, выклікалі таксі і з'ехалі. Раптоўна пабагацелыя сяброўкі вырашылі працягваць свята і накіраваліся ў караоке, боўлінг, а завяршылі ноч мужчынскім стрыптызам. Да моманту затрымання аператыўнікамі дзяўчыны паспелі выдаткаваць ўсе грошы.

Як аказалася, адна з падазраваных ўжо мела судзімасць па арт.205 КК Беларусі (крадзеж). Цяпер крымінальная справа па гэтым жа артыкуле распачатая ў дачыненні да абедзвюх тусоўшчыц.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць