Грамадства11

Сіроты змогуць атрымаць ільготныя крэдыты на жыллё па-за чаргой

Сіроты змогуць атрымаць ільготныя крэдыты на жыллё па-за чаргой, паведаміла сёння кансультант упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА, каментуючы новаўвядзенні ўказа нумар 460.

«Указам нумар 460 пашырана права дзяцей-сірот на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля. Раней дзеці-сіроты таксама маглі атрымаць такі крэдыт, але дзяржпадтрымка прадастаўлялася ў парадку агульнай чарговасці. З 1 сакавіка яны будуць мець права атрымліваць ільготныя крэдыты і субсідыі ў пазачарговым парадку», — растлумачыла Іна Пінкоўская.

Ільготны крэдыт сіротам будзе прадастаўляцца на 40 гадоў пад 1 працэнт. Сацыяльнае жыллё яны будуць атрымліваць на 5 гадоў. Пасля заканчэння гэтага тэрміну можна застацца жыць у кватэры, але яна будзе пераведзена ў катэгорыю арэнднага жылля.

Акрамя таго, з уступленнем у сілу ўказа права на першачарговае крэдытаванне пазбаўляюцца грамадзяне, якія пражылі ў інтэрнатах больш за 10 гадоў.

Як растлумачыла начальнік аддзела юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Кухарчык, указам нумар 460 таксама прадугледжана магчымасць пераводзіць інтэрнаты ў арэнднае жыллё, якое можна будзе прыватызаваць. Пры гэтым права на прыватызацыю будуць мець не ўсе катэгорыі грамадзян.

Для першачаргавікоў (грамадзян, якія атрымалі жыллё на перыяд працаўладкавання — маладых спецыялістаў, ваеннаслужачых, суддзяў і інш.) паніжаючы каэфіцыент на арэнднае жыллё з 1 сакавіка будзе прымяняцца толькі да 20 кв.м жылля ў разліку на члена сям'і. Калі ва ўласнасці ў першачаргавіка з'явіцца іншае жыллё, то ён будзе выселены з арэнднай кватэры.

Яшчэ адно змяненне звязана з парадкам акумулявання сродкаў, якія паступаюць у якасці платы за арэнднае жыллё. Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам будуць збіраць гэтыя сродкі на сваіх рахунках і самастойна імі распараджацца.

З 1 сакавіка ўступае ў сілу ўказ нумар 460, якім прадугледжваецца змяненне асобных норм у жыллёвым будаўніцтве. Асноўныя навацыі звязаны з карэкціроўкай указа нумар 13 і накіраваны на ўрэгуляванне шэрага пытанняў, што датычацца льготнага крэдытавання грамадзян, якія будуюць (рэканструююць) або набываюць жылыя памяшканні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць