Грамадства2828

АГП хоча сумясціць чарговую акцыю прадпрымальнікаў з «сацыяльным маршам». Шумчанка: Нам пасажыры не патрэбныя

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) падала ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 14 сакавіка ў Мінску «Сацыяльнага маршу за годнае жыццё».

Гэта акцыя анансавалася падчас мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў, які прайшоў у цэнтры Мінска 28 лютага.

Як паведаміў БелаПАН старшыня АГП Анатоль Лябедзька, заяўка ў гарвыканкам пададзена 29 лютага. Лідар АГП удакладніў, што час і месца збору, а таксама маршрут шэсця цалкам супадаюць з часам і месцам правядзення маршу прадпрымальнікаў, запланаванага на 14 сакавіка. Заяўка на марш прадпрымальнікаў была пададзена на мінулым тыдні экс-палітвязнем Мікалаем Статкевічам і лідарам РГА «Перспектыва» Анатолем Шумчанкам. У ёй пазначана, што шэсце плануецца правесці з 13.00 да 16.00 ад Акадэміі навук па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да парку Дружбы Народаў.

Паводле слоў Лябедзькі, розніца паміж двума заяўкамі толькі ў тым, што актывісты АГП пакуль не плануюць праводзіць мітынг на плошчы Бангалор. Правядзенне двух маршаў у адзін і той ж час палітык растлумачыў неабходнасцю кансалідацыі грамадства. «Сёння ёсць усе падставы, каб аб'ядноўваць намаганні. Не толькі індывідуальныя прадпрымальнікі, але і студэнты, і пенсіянеры сталі заложнікамі той эканамічнай палітыкі, якую праводзяць улады», — заявіў ён.

Шумчанка, са свайго боку, звярнуў увагу на тое, што з прапановай аб'яднаць дзве акцыі Лябедзька да яго і Статкевіча не звяртаўся.

«Мэта любой акцыі — гэта не прыгожыя лозунгі пра тое, што трэба быць разам. «Перспектыва» падняла хвалю, якая прывяла да абмеркавання норм указа № 222 аб прадпрымальніцкай дзейнасці, і «пасажыры» на акцыі нам не патрэбныя», — заявіў ён.

Дзеянні прадстаўнікоў АГП Шумчанка расцэньвае як спробу сарваць марш прадпрымальнікаў, бо з-за супадзення часу і месца двух мерапрыемстваў у Мінгарвыканкама фармальна з'яўляецца магчымасць адмовіць заяўнікам аднаго з іх. Гэту сітуацыю Шумчанка мае намер абмеркаваць са Статкевічам.

Варта адзначыць, што пасля падачы заяўкі на правядзенне 14 сакавіка маршу прадпрымальнікаў Шумчанка падкрэсліваў: мэта мерапрыемства — не палітычная, а эканамічная. Акцыя заклікана звярнуць увагу кіраўніка дзяржавы на неабходнасць як мага хутчэй вырашыць праблемы ІП, якія з-за ўказа № 222 і шэрагу іншых законаў не могуць легальна весці свой бізнес.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць