Музыка33

Dzieciuki. Як гукнеш, так і адгукнецца (прэм’ера альбому)

Гарадзенскі фольк-панк гурт прэзэнтуе на Tuzin.fm свой другі студыйны альбом «Рэха»

Dzieciuki працавалі над сваім другім студыйным альбомам цягам паўгоду ў вольны ад асноўай працы час. Па выходных яны выязджалі з Гародні ў Менск, на студыю «Эверест». Пісаліся ў сталіцы з празаічнай прычыны – у іхнім горадзе папросту няма поўнавартаснай студыі гуказапісу. Матэрыял падабраўся ўбойны і канцэптуальны. Сёе-тое з новых песень прагучалі ўжо на жывых выступах.

«Гэты альбом атрымаўся канцэптуальны ў сваім тэматычным кантэксьце: усе песьні выключна на гістарычную тэматыку, якая раскрываецца, як праз гераічны эпас, так і праз трагічныя старонкі мінулага», – апавядае аўтар тэкстаў гурту Дзяніс Жыгавец. «Дзецюкоў» асабліва цікавіць тая гісторыя, якая забытая ці сарамліва замоўчваецца сёньняшнімі беларускімі ўладамі: антырасейскія паўстаньні, антыбальшавіцкія бунты, сталінскія рэпрэсіі… Дзяніс кажа, што ў назву рэлізу яны ўклалі галоўную яго думку. «Усё, што адбывалася ў мінулым, мае непасрэдны ўплыў на сучаснае і будучае. І гэты альбом сам ёсьць рэхам мінуўшчыны. Рэхам, якое нясецца ад часоў Вялікага княства Літоўскага, закранае Рэч Паспалітую, праходзіць праз Беларускую Народную Рэспупліку, спатыкаецца аб савецкі пэрыяд і ўрываецца ў першыя гады Незалежнай Беларусі, як бы паказваючы нам, той спрадвечны шлях».

Альбом атрымаўся куды больш насычаным па гучаньню, чым дэбютнік «Гарадзенскі гармідар», які дагэтуль карыстаецца вялікім попытам на Tuzin.fm. Гэта заслуга гукарэжысэра Стыва Крамэра з студыі «Эверест» і Андрэя Баброўкі з студыі «Селах», які займаўся зьвядзеньнем і майстарынгам.

«Як мне падаецца, з музычнай кропкі погляду, альбом атрымаўся з аднаго боку больш роўным, чым папярэдні, з другога – больш разнастайным. Дуды тут, на жаль, менш, затое больш акардыёну. Зьявіўся новы інструмэнт у нашай музычнай палітры ­– банджа», – распавядае суаўтар альбому і вакаліст гурта Алесь Дзянісаў. Акрамя яго тэкстаў і Жыгаўца тут яшчэ гучыць дзьве песьні на вершы паэтаАлеся Чобата. У запісе таксама ўзялі ўдзел запрошаныя госьці, сярод якіх Аляксандар Памідораў, Сяргей Башлыкевіч і Павал Белы з гурту «Тлушч».

Dzieciuki заўжды падкрэсьліваюць, што яны ня граюць ірляндзкі панк, хоць і знаходзяцца пад моцным уплывам гэтага стылю. «Пры гэтым, ня толькі ў музычным разуменьні: з ірляндцамі беларусаў яднае любоў да бульбы, дыстылятам ды нянавісьць да імпэрыяў, якія ўвесь час марылі захапіць нашыя мірныя і працавітыя народы», – удакладняюць гарадзенцы.

Яшчэ адна рыса, на якую зьвяртаюць увагу музыкі – апалітычнасьць. «Гэта сапраўды так, мы проста выступаем супраць таталітарных правых и левых ідэяў. Простымі словамі: нацыстам і камуністам - ня месца на нашых канцэртах! Астатніх – заўжды рады бачыць!», – заўважае Алесь Дзянісаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША16

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША16

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць