Музыка44

«Еўрабачанне» не ўбачыла палітыкі ў песні аб дэпартацыі крымскіх татараў

Еўрапейскі вяшчальны саюз, які займаецца арганізацыяй «Еўрабачання», не знайшоў палітычнага кантэксту ў песні ўкраінскай спявачкі Джамалы «1944», прысвечанай дэпартацыі крымскіх татараў

Еўрапейскі вяшчальны саюз — арганізатар «Еўрабачання» — не знайшоў палітыкі ні ў назве, ні ў тэксце песні ўкраінскай спявачкі Джамалы, якая выступіць на конкурсе. Пра гэта ён паведаміў у Twitter.

Адзін з карыстальнікаў сацсеткі задаў саюзу пытанне пра палітычны падтэкст у назве песні, на што той адказаў: «Эксперты прыйшлі да высновы, што назва і тэкст песні не ўтрымліваюць палітычнага кантэксту і не парушаюць правілаў «Еўрабачання».

Пры гэтым карыстальнік Twitter нагадаў пра выпадак армянскай групы Genealogy, якая ў мінулым годзе для выступу на «Еўрабачанні» вымушана была змяніць назву песні з «Do not Deny» на «Face the Shadow», бо ў ёй угледзелі намёк на адмаўленне генацыду армян.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць