Свет77

Умар-Чачэнец знаходзіцца ў стане клінічнай смерці

Як паведаміў тэлеканалу Al Arabiya прадстаўнік Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека Рамі Абдул Рахман, у выніку авіяўдару аш-Шышані, вядомы па мянушцы Умар-Чачэнец, які адказвае за ваенныя аперацыі ў «Ісламскай Дзяржаве», атрымаў цяжкае раненне і знаходзіцца ў стане клінічнай смерці.

Фота з сайта alarabiya.net

Па звестках тэлеканала, тэрарыст не можа самастойна дыхаць і падлучаны да спецыяльнай апаратуры. Ён знаходзіцца ў шпіталі на ўсходзе сірыйскай правінцыі Рака, дзе яго спрабуе выратаваць замежны спецыяліст.

8 сакавіка агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў ЗША паведаміла пра тое, што аш-Шышані быў імаверна забіты ў выніку авіяўдару, аднак пацвердзіць гэта ў Вашынгтоне не змаглі.

Пазней праваабаронцы паведамілі, што аш-Шышані застаўся жывы, аднак цяжка паранены. Пры гэтым падрабязнасцяў пра яго стан не паведамлялася.

Абу Умар аш-Шышані — этнічны чачэнец, сапраўднае імя якога Тархан Бацірашвілі.

Паводле звестак амерыканскага Інстытута Брукінгса, Шышані кіруе ваеннымі аперацыямі ў Сірыі, куды ён прыехаў у 2013 годзе. Амерыканскія ваенныя называюць яго «міністрам вайны», адзначае Reuters. ЗША прапанавалі за інфармацыю пра аш-Шышані ўзнагароджанне да $5 млн.

У кастрычніку 2014 года агенцтва Bloomberg паведамляла, што Абу Умар аш-Шышані прыгразіў уварваннем ў Расію. Па інфармацыі выдання, пра свае намеры баявік заявіў у тэлефоннай размове з бацькам, але пазней апошні заявіў, што ўжо даўно не меў зносінаў з сынам.

Раней у СМІ неаднаразова з'яўлялася інфармацыя аб знішчэнні баевіка, але яна заставалася непацверджанай. Так, у лістападзе 2014 года аб знішчэнні аш-Шышані заяўляў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў. Ніякіх дэталяў пра смерць баевіка Кадыраў не паведамляў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць