У выніку выбуху ў метро Мальбек ў Брусэлі загінулі 10 чалавек.
Раней днём у метро горада прагрымелі два выбухі: на станцыях Мальбек, побач з якім знаходзяцца інстытуты ЕС, і Шуман. На ўсіх станцыях метро Брусэля праводзіцца эвакуацыя.
У сацыяльнай сетцы Twitter людзі выкладваюць фатаграфіі метро з надпісамі: «Выбух у Маэльбек ля еўраквартала.
Раней серыя выбухаў адбылася ў аэрапорце Брусэля, загінулі, па апошніх звестках, 13 чалавек, дзясяткі параненыя.
Глядзі таксама: У аэрапорце Брусэля — два выбухі, 13 забітых. Лётнішча і дарогі да яго закрыты
Каментары