
Спачатку ў аэрапорце Завентэм, што ў Брусэлі, каля 8:00 па мясцовым часе (10:00 па Мінску) прагучаў двайны выбух. 13 чалавек загінулі, дзясяткі параненыя, паведамляюць бельгійскія СМІ.

Выбухі прагучалі ў зоне адлётаў, каля гейта кампаніі American Airlines.


Аэрапорт зачынены, самалёты спыненыя, іх маторы выключаныя, спыніўся рух цягнікоў да аэрапорта. Перакрытая аўтастрада на Завентэм.
Рэйсы прыбыцця скіроўваюць у іншыя аэрапорты, у прыватнасці, Маастрыхт.

У аэрапорце выяўленая трэцяя выбуховая прылада, якая не паспела разарвацца.
Deux explosions dans le hall des départs à… dh_be
Пазней у метро Брусэля таксама прагрымелі два выбухі.: на станцыях Мальбек, побач з якім знаходзяцца інстытуты ЕС, і Шуман. На ўсіх станцыях метро Брусэля праводзіцца эвакуацыя.
Паведамляецца пра 10 загінулых.
У сацыяльнай сетцы Twitter людзі выкладваюць фатаграфіі метро з надпісамі: «Выбух у Мальбек ля еўраквартала».


Прадстаўнікі спецслужбаў РФ перадавалі ўладам Бельгіі інфармацыю аб падрыхтоўцы атакі трыма баевікамі ІД, сярод якіх двое братоў з Беларусі.
Па дадзеных крыніцы, Іван і Аляксей Доўбашы ў суправаджэнні суайчынніка Марата Юнусава ў канцы лютага выехалі ў Бельгію.
— Вядома, што 27-гадовы Аляксей Доўбаш першы прыняў іслам і пачаў камунікаваць з радыкаламі. Пад уплывам старэйшага брата радыкальнымі плынямі пачаў цікавіцца і яго малодшы брат — 23-гадовы Іван, 0- адзначае крыніца LifeNews.
Па дадзеных сілавікоў, браты далучыліся да атрада тэрарыстаў у Сірыі і пасля праходжання баявой падрыхтоўкі вылецелі ў ЕС.
Прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын пацвердзіў, што браты Аляксей і Іван Доўбашы, якіх падазраюць у арганізацыі тэрактаў у Брусэлі, сапраўды паходзяць з Беларусі.
«Так, яны ўраджэнцы Беларусі. КДБ вядома пра іх існаванне, у дачыненні гэтых асоб вядзецца праверка», — сказаў сп.Пабяржын.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракты ў Брусэлі, паведамляе ria.ru.
Паводле апошніх звестак, загінулі 26 чалавек, некалькі дзясяткаў параненыя.
Каментары