Грамадства44

З 1 красавіка інтэрвал руху цягнікоў метро павялічыцца на паўхвіліны

З 1 красавіка інтэрвал руху цягнікоў Мінскага метрапалітэна ў міжпікавы час павялічыцца на паўхвіліны, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

«Гэта звязана з памяншэннем пасажырапатоку практычна на ўсіх станцыях метро: калі ў 2015 годзе паслугамі падземкі карысталіся ў сярэднім 872,7 тыс. чалавек, то ў 2016-м — ужо 832,7 тыс.», — патлумачыла прэс-служба.

Спецыялісты метрапалітэна, правёўшы параўнальны аналіз тыднёвага пасажырапатоку ў студзені 2015 і 2016 гадоў, выявілі яго зніжэнне ў міжпікавы час у сярэднім на 25 тыс. чалавек.

«За кошт невялікага, ледзь прыкметнага для пасажыраў павелічэння інтэрвалаў руху цягнікоў плануецца дамагчыся адчувальнай эканоміі электраэнергіі і накіраваць яе на аптымізацыю працы тунэльнай вентыляцыі, павялічыць інтэнсіўнасць правядзення тэхагляду і рамонту рухомага саставу», — адзначыла прэс-служба.

Такім чынам, з 1 красавіка ў гадзіны пік (з 7.00 да 9.00, з 17.00 да 19.00 у будныя дні і з 16.00 да 18.00 у пятніцу) інтэрвалы руху электрацягнікоў застануцца нязменнымі — дзве хвіліны. З 10.00 да 15.00 у будныя і выхадныя дні цягнікі стануць хадзіць радзей.

На Маскоўскай лініі ў працоўныя дні з 9.00 да 10.00 цягнікі, як і раней, паступова будуць пераходзіць з двуххвіліннага інтэрвалу на чатыроххвілінны, але з 10.00 да 15.00 замест сённяшніх чатырох хвілін саставы будуць прыбываць на станцыі кожныя чатыры з паловай хвіліны. Акрамя таго, з 20.00 да 21.00 інтэрвал руху складзе не 4,5-5 хвілін, як цяпер, а 4,5-5,5. Па суботах з 6.00 да 18.00 замест чатыроххвіліннага ўводзіцца пяціхвілінны інтэрвал, а пасля 18.00 — шасціхвілінны. Па нядзелях з 10.00 да 20.00 цягнікі стануць прыбываць на станцыі Маскоўскай лініі кожныя 5,5 хвіліны замест сённяшніх пяці хвілін.

На Аўтазаводскай лініі ў працоўныя дні максімальны міжпікавы інтэрвал з 10.00 да 15.00 павялічыцца з 5,5 да 6 хвілін. Па суботах з 8.00 да 16.30 замест інтэрвалу 4,5 хвіліны устанаўліваецца пяціхвілінны, па нядзелях інтэрвал руху павялічыцца з 5,5 да 6 хвілін.

У далейшым, у выпадку змены пасажырапатоку, у расклад будуць уносіцца неабходныя змяненні, адзначыла прэс-служба.

Нагадаем, таксама ў Мінску з 1 красавіка змяняюцца рэжымы работы наземнага транспарту і скарачаецца колькасць некаторых рэйсаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Журналістка Шчыракова расказала, як сілавікі размясцілі яе інтымныя здымкі на сайце знаёмстваў і давалі яе нумар тэлефона мужчынам10

Польшча адмовілася адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава4

Як жонка Уладзіміра Пуціна яшчэ ў 1990‑я даведалася пра здрады мужа7

Павел Мажэйка: Нашая місія — зрабіць Беларусь нармальнаю краінаю2

Трамп зноў пераблытаў назвы краін: Арменія ваявала з Камбоджай15

У Стоўбцах правялі забег «Шляхам Якуба Коласа», каб папулярызаваць творчасць земляка. На рускую нават яго цытату пераклалі15

У Гродне парашутыста ветрам знесла ў ваду. На беразе мінакі проста глядзелі і чакалі, чым скончыцца2

З-за закрыцця мяжы з Польшчай у Беларусі ўзнік дэфіцыт кветак16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць