Кіно1313

Чаму «Звераполіс» — вельмі добры мультфільм

Абсалютным лідарам у Беларусі па пракаце мультфільмаў за ўсе часы стала стужка «Звераполіс». У свеце ён таксама мае немалы поспех, яшчэ ніводная анімацыя «Дыснэя» не стартавала настолькі добра.

Сюжэт мультфільма просты. Звераполіс — гэта ідэальны горад у жывёльным свеце, дзе разам ужываюцца прадстаўнікі ўсіх відаў. Тыя, хто звыкся да пустыні, і тыя, хто любіць Арктыку, жырафы і буразубкі, траваедныя і драпежнікі. Звяры жывуць у згодзе, а горад квітнее.

Трусіха Джудзі Хоўп з невялікага гарадка Малыя Норкі з дзяцінства марыць стаць паліцыянтам, але да яе яшчэ ніводны трус не станавіўся дэтэктывам паліцыі. Гэта праца для буйных жывёл — быкоў, ільвоў, кракадзілаў. З першых дзён у паліцыі Джудзі сутыкаецца з дыскрымінацыяй. Замест расследавання сур’ёзных злачынстваў яе адпраўляць штрафаваць кіроўцаў за няправільную паркоўку.

Аднак у выніку Джудзі ўдаецца атрымаць сапраўды цікавую справу, якая будзе мець нечаканыя наступствы. У расследаванні ёй дапамагае дробны жулік, ліс Нік Уайльд. На лісіц у Звераполісе ўвогуле глядзяць як на цалкам страчаных для грамадства элементаў. Бо ўсе лісы — манюкі, махляры і шарлатаны. Ніводзін нармальны звер не будзе мець справы з лісам.

Амерыканскія мульцікі апошніх гадоў не проста расказваюць цікавую, яркую гісторыю, але вучаць дзяцей базавым прынцыпам дэмакратыі і правоў чалавека.

«Звераполіс» вучыць, што кожны, незалежна ад росту, сілы, полу, месца нараджэння, можа дасягаць поспехаў у любой сферы. Хоць асяроддзе можа варожа ставіцца да такіх ініцыятыў.

А яшчэ «Звераполіс» паказвае, што прадстаўнікоў адной групы нельга судзіць толькі за іх паходжанне. Цікавая сцэна, калі траваедныя жыхары Звераполіса дрыжаць у метро, калі побач з імі едзе драпежнік. Шмат у чым нагадвае істэрыю вакол мусульман.

Дарэчы, галоўным злодзеем у мульціку аказваецца не нехта з ікламі і кіпцюрамі, а той, у каго самая белая і пухнатая поўсць.

Але дзецям зусім не абавязкова бачыць у мультфільме гэтыя алюзіі з сённяшнім часам, ён проста зачэпіць захапляльным сюжэтам. «Звераполіс» будзе даспадобы ўсім: і дзецям, і дарослым.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю31

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю31

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць