Эканоміка66

Адзіная форма жыроўкі з'явіцца да 1 мая

Адзіную форму паведамлення аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг ураду даручана распрацаваць да 1 мая. Гэта прадугледжана ўказам ад 23 сакавіка № 107 «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву», апублікаваным сёння на сайце прэзідэнта.

У адпаведнасці з указам урад таксама павінен наладзіць да 1 кастрычніка аснашчэнне шматкватэрных дамоў прыборамі ўліку электраэнергіі, неабходнай для асвятлення дапаможных памяшканняў і працы абсталявання.

Аплата за паслугі ЖКГ, аказаныя ў лютым, згодна з указам № 107 дазволена ажыццявіць не пазней за 5 красавіка. Пры гэтым жыроўкі насельніцтву павінны перадаць не пазней за 25 сакавіка. Да гэтага ж часу мясцовыя выканкамы павінны зрабіць пераразлік плацяжоў за паслугі, аказаныя ў студзені.

Дакументам вызначаюцца межава дапушчальныя тарыфы ў 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг, прадугледжваецца змена шасці тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. У прыватнасці змяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 разу (з 4.765,9 да 2.790 рублёў за 1 куб. м), водаадвядзення — больш як у 2,2 разу (4.148,8 да 1.863 рублёў за 1 куб. м). Усталёўваецца межавы тарыф на паслугу па тэхнічным абслугоўванні запорна-перагаворных прылад (кодавыя дзверы, дамафоны) жылога дома ў памеры 9.100 рублёў на адну кватэру.

Нагадаем, на нарадзе па пытаннях тарыфаў ЖКГ 14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Чалавеку прыносяць гэтую жыроўку, як у народзе яе называюць, ён паглядзеў — якая там цана?! Ды гэтая жыроўка — чорт ногі зломіць, не кожны эканаміст разбярэцца!»

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo6

У Латвіі завялі крымінальную справу на мужчыну, які абражаў у цягніку ў Швейцарыі ўкраінска-беларускую сям'ю11

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?13

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам10

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках27

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць