Меркаванні5656

«А яшчэ дасталі стогны наконт беларускай мовы»

А яшчэ дасталі стогны наконт беларускай мовы.

Магазіншчыца па-беларуску не зразумела — ай-яй-яй! 

Вахцёрка пачула мову і не так паглядзела — ой-ёй-ёй! 

П'яны слесар сказаў: «Гавары нармальна» — уй-юй-юй!

АМАПавец пачуў гутарку і азірнуўся — аёй, крывавы рэжым!

Вось, падобнымі аргументамі людзі даводзяць, што ў Беларусі няма як размаўляць па-беларуску. І таму яны размаўляюць па-расейску ды выказваюць шкадаванне, што гіне беларуская мова.

Як я вучыўся ў восьмым класе, пастанавіў размаўляць у грамадскіх месцах па-беларуску. Ну, бывае, там нейкі п'яніца ці невук перадражніць ці пасмяецца. (А яшчэ ў Беларусі няма як на вуліцу спакойна выходзіць — сабака прычэпіцца і брахаць будзе.)

У размове са мной пераходзілі на беларускую афіцэры міліцыі, экс-старшыні райвыканкамаў, магазіншчыцы, цырульніцы, кіроўцы фураў, лекары, святары Рускай Праваслаўнай Царквы.

Дзень паходзіш па горадзе — і нехта незнаёмы з табой па-беларуску паразмаўляе, а нехта скажа: «Як прыемна чуць…», ці прызнаецца, што быў знаёмы з добрым мальцам з (…), які працаваў (…) і заўсёды «размаўляў чыста па-беларуску». Ці хоць па-расейску скажа: «Как жаль, что мы забываем свой язык».

Дык не стагніце, што мова гіне. Проста размаўляйце на мове.

Каментары56

Цяпер чытаюць

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мінская Няміга перастала трапляць у зводкі патопаў пасля залеў?2

У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію6

Заслужаная артыстка Беларусі прызнавалася ў любові да Адэсы. А цяпер сыграла ў прапагандысцкім фільме «пра СВА»10

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?5

Беларусь рэзка павялічыла імпарт расійскіх сыроў7

Ціханоўскі заклікаў беларускую дыяспару выходзіць на пікеты64

Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня13

У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Не толькі «міністр эканомікі»10

«Не ядавіты, але вельмі небяспечны». Беларуска паказала грыб, які выклікаў неверагодныя спрэчкі карыстальнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць