Грамадства1616

У Гродне супраць скейтараў, што катаюцца ля драмтэатра, пачалі выкарыстоўваць салідол ФОТА

Гарадзенец Валерый занепакоены сітуацыяй, што склалася ля Драмтэатра. Ён звярнуўся ў рэдакцыю «Твайго стылю», бо ваколіцы самага культурнага месца ў горадзе запэцканы салідолам. Аказваецца, такім чынам супрацоўнікі драмтэатра змагаюцца са скейтарамi, якія сталі збірацца тут пасля ліквідацыі скейт-парку, што знаходзіўся пад Старым мостам.

Яшчэ год таму ў гарадзенскіх скейтараў была свая пляцоўка. Але з часам яна ператварылася ў руіну, уласнік бяздзейнічаў, таму гарадскія ўлады вырашылі дэмантаваць скейт-парк. Пасля гэтага моладзь вярнулася да тэатра, дзе каталася дагэтуль.

«Ніхто нас не ганяе, хлопцы катаюцца. А граніт ўжо даўно мажуць, каб мы не слізгалі па ім. Мне здаецца, даволі дзіўны спосаб. Размаўляў з рабочымі, якія гэтым займаюцца. Яны таксама лічаць гэта вар'яцкай справай, але дырэктару свайму не пярэчаць, гэта ж іх праца», — кажа малады скейтар Алег.

У адміністрацыі тэатра запэўнілі, што пра «вайну» з моладзю нічога не ведаюць і паабяцалі разабрацца ў сітуацыі.

Скейтары звычайна прыходзіць катацца ўвечары, калі ў гараджан заканчваецца працоўны дзень. Са слоў старэйшых хлопцаў, граніт сталі абмазваць яшчэ мінулым летам.

«Калі грані былі чыстымі, нашы хлопцы перыядычна слізгалі па іх, бо ўвесь час катацца па роўнай плоскасці надакучвае. Хацелася навучыцца рабіць новыя трукі на гранях. Неяк рабілі яшчэ грайнд-бокс [трамплін] з паддона і пакідалі яго на драме, каб пад мост не цягаць, але ў выніку ён даволі хутка знік», — кажа Дзмiтрый. Таксама хлопец узгадвае, што пасля дэмантажу скейт-парка моладзі абяцалі новую пляцоўку, але абяцанні апынуліся пустымі словамі. «Пакуль што глуха з гэтым. Зрэшты, як і заўсёды. Гэта, мабыць, трэба толькі нам і ніхто не бярэцца гэтым займацца. Што тычыцца драма, то ён заўсёды быў найлепшым месцам у горадзе, дзе можна катацца. З часам мы і «прыгрэлі» сабе пастаяннае месца».

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць