Музыка3636

Памёр музычны крытык Вітаўт Мартыненка, яму было 56 гадоў. У 1980-я ён першым пачаў раскручваць беларускамоўны рок

Ён адышоў пасьля шматгадовага змаганьня з цукровым дыябэтам.

Як паведаміў Анатоль Мяльгуй, яго сябра і калега памёр сёньня, 17 красавіка. У Вітаўта Мартыненкі засталася 25-гадовая дачка Альдона.

«Вельмі цяжка ўсьведамляць, што няма чалавека, зь якім я сябрую ўжо больш за 30 год… Найперш Вітаўта ведаюць як выдатнага музычнага крытыка, але ён таксама таленавіта журналіст і паэт, які пісаў вершы для беларускіх гуртоў. Гэта быў вельмі крэатыўны чалавек, які ставіў перад сабой вельмі розныя задачы. Напрыклад, ён адстойваў, каб у беларускай мовы адрозьнівалася напісаньне выбухнога і фрыкатыўнага «г». А яго марай было ўвядзеньне асобных літар для абазначэньня гукаў «дж» і «дз». Але гэта, відаць, так і застанецца яго марай.

Сышоў сапраўдны архіварыюс беларускай незалежнай музыкі. Пасьля яго застаўся вялізны архіў артыкулаў як яго аўтарства, так і іншых музычных крытыкаў — ён усё гэта зьбіраў. Таксама ў яго грунтоўная калекцыя вінілаў. Шкада, калі гэта прападзе. Гэта ўнікальны здабытак у беларускай музычнай культуры», — сказаў Анатоль Мяльгуй.

Вітаўт Мартыненка нарадзіўся 29 верасьня 1959 году ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, факультэт журналістыкі.

З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара моладзевай ґазэты «Чырвоная змена», рэдагаваў музычную рубрыку «Мелодыя» (з 1986 — «Нотны аркуш»). З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхэнскай рэдакцыі радыё «Свабода», арґанізаваў там і праводзіў беларускі музычны гіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Кинонеделя Минска».

У 1985 разам зь сябрам і музычным крытыкам Анатолем Мяльгуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клюбу «Няміга», які ў 1987-м стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных суполак. У канцы 1980-х — удзельнік «Талакі», «Тутэйшых».

У 1988 стварыў у камсамольскай ґазэце «Чырвоная змена» адну зь першых груп падтрымкі БНФ.

Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з А. Мяльгуем), «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Менск, разам з А. Мяльгуем), «Rock on-line» (2010, Менск).

Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і камэнтарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданьнем поўны тэкст названай прадмовы — «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінґвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)» (2003).

* * *

Інфармацыя адносна развітання з Вітаўтам Мартыненка:

19 красавіка а 9.45 з морга 10-й бальніцы (вул. Убарэвіча, 73) цела Вітаўта павязуць у крэматорый на Паўночных могілках (пас. Навінкі) дзе а 11.00 адбудзецца развітанне.

Калі хто не мае, як даехаць да крэматорыя будзе транспарт ад 10-й бальніцы а 9.45.

Дадатковая інфармацыя: 8 044 7257064 Альдона

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі6

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы6

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка10

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць