Грамадства

Мінэканомікі: Тарыфы на чыгуначныя перавозкі для пасажыраў не мяняюцца

Тарыфы на чыгуначныя перавозкі для пасажыраў у Беларусі застаюцца ранейшымі, але фарміруюцца па новых правілах. Гэта вынікае з каментарыя Міністэрства эканомікі да пастановы ведамства ад 6 красавіка 2016 года № 16, якое апублікавана 14 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, а набудзе моц праз 10 дзён.

Як растлумачылі ў Мінэканомікі, цяпер у кошт праезду на рэгіянальных лініях бізнес-класа, міжрэгіянальных лініях эканом-і бізнес-класа, а таксама кошт правозу багажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях уключаны ПДВ у памеры 20%.

Згодна з пастановай, узровень дзеючых тарыфаў на перавозкі пасажыраў на лініях, якія з 1 сакавіка 2016 года абкладаюцца ПДВ, застаўся нязменным, а на лініях, якія абкладаліся ПДВ і раней, тарыфы механічна павялічаныя на суму ПДВ (20%), што спаганяецца.

Пры гэтым у пастанове ўдакладняецца, што тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях устаноўленыя з улікам падатку на даданую вартасць згодна з заканадаўствам. Гэта значыць, калі раней ПДВ спаганяўся пры куплі білета, то цяпер ў пастанове паказаная канчатковая цана з улікам ПДВ.

«Такім чынам, прыняцце пастановы Мінэканомікі не прывядзе да павышэння дзеючых тарыфаў на праезд і канчатковы кошт паслуг па перавозцы пасажыраў чыгуначным транспартам на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях для насельніцтва не зменіцца», — падкрэсліваецца ў каментарыі Мінэканомікі.

Дзеючыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам ўстаноўлены пастановай Міністэрства эканомікі ад 14 снежня 2015 года № 70 — тады яны былі павялічаныя ў сярэднім на 33%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць