Здарэнні

Жорсткае ДТЗ пад Клецкам: загінула 10-гадовая дзяўчынка, 7 чалавек шпіталізаваныя

фота з фэйсбука Таццяны Беланог

Следча-аператыўная група працуе на месцы дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога 10-гадовая дзяўчынка загінула, сем пацярпелых, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Сёння каля 16.00 у Клецкім раёне адбылося сутыкненне аўтамабіляў: «Форд» і «Мазда». У выніку ДТЗ дзяўчынка, што была ў «Маздзе» загінула, кіроўцы аўтамабіляў і пасажыры - усяго 7 чалавек з траўмамі рознага характару шпіталізаваныя. Усім пацярпелым аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

Для высвятлення абставінаў следчымі УСК па Мінскай вобласці, супрацоўнікамі ДАІ і спецыялістамі ГКСЭ праводзіцца агляд месца здарэння і іншыя неадкладныя следчыя дзеянні, напісала Таццяна Беланог.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць