Свет

Луўр закрыты для наведвальнікаў праз небяспеку паводкі

Парыжскі Луўр вырашана закрыць для наведвання 2 і 3 чэрвеня, каб у выпадку моцнай паводкі ў супрацоўнікаў музея была магчымасць перамясціць асабліва каштоўныя экспанаты ў надзейныя сховішчы.

Getty

«Музей будзе закрыты для наведвальнікаў заўтра з меркаванняў засцярогі. Ніякай небяспекі для наведвальнікаў або супрацоўнікаў музея няма, але за гэты час мы зможам перамясціць пэўныя калекцыі ў выпадку, калі такая неабходнасць узнікне», — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі музея.

На поўначы Францыі ідуць праліўныя дажджы, узровень вады ў Сене працягвае падымацца. Раней у чацвер прэзідэнт Франсуа Алянд заявіў, што ў бліжэйшы час у найбольш пацярпелых раёнах будзе абвешчанаt надзвычайнае становішча.

Праз паводку ў Францыі за апошнія некалькі дзён эвакуявалі больш за 5 тысяч чалавек. Падтопленымі аказаліся дзясяткі гарадоў.

Пры далейшым павышэнні ўзроўню вады ў Сене, паводле дадзеных уладаў Парыжа, можа быць закрытая адна з ліній метро. Згодна з прагнозам сіноптыкаў, у бліжэйшы час на поўначы Францыі выпадзе 10-дзённая норма ападкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню7

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці УСУ падарвалі мост каля сутыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны

Заходнія спецслужбы фіксуюць зніжэнне колькасці расійскіх дыверсій у Еўропе1

Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок1

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

Станіслава Гліннік адмовілася ад віцэ-спікерства ў Каардынацыйнай радзе5

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?4

У Кітаі дайвер правёў пяць дзён у падводнай пячоры, харчуючыся сырой рыбай3

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню7

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць