Культура

Музыка да словаў Алейнікава, а словы — выключна Кубышкіна

Аніяк не выпадае цешыцца з нагоды зьяўленьня чарговай поп‑зоркі, якая нічым ня розьніцца ад тысячаў падобных сваіх каляжанак з Масквы, Саратава ці Краснаярску.

Аніяк не выпадае цешыцца з нагоды зьяўленьня чарговай поп‑зоркі, якая нічым ня розьніцца ад тысячаў падобных сваіх каляжанак з Масквы, Саратава ці Краснаярску. Але прызнаць варта: праект «Аня Шаркунова» — першы больш‑менш уцямны адказ беларускіх поп‑прадусараў на ўвядзеньне 75%.

Спроба зрабіць уежную папсу набыла пэўны плён — песьні з гэтага дыску можна пачуць на менскіх «эфэмках» ня толькі ўначы. Ганну ад падобных беларускіх клонаў нашых усходніх суседзяў вылучае больш нахабны падыход у прасоўваньні без адміністрацыйнага рэсурсу і не заўжды абсалютная дубовасьць аранжыровак. Аддамо належнае аўтару песенькі «Прощай» — ён слухае густоўную музыку. Тым і тлумачыцца запазычанасьць (назавем гэта так) мэлядычнага ходу ў гітарыста «Deep Purple» Cтыва Морса — таго самага навязьлівага гітарнага найгрыша ў песьні «Прощай», які да ўсяго паўторна пераасэнсаваны ў загалоўным трэку.

Нешта кінуўся ў вочы надпіс на вокладцы пад здымкам Ганны — сукенка ёй прадастаўленая салёнам такім‑та, упрыгожаньні з калекцыі такой‑та, а далей яшчэ: музыка да словаў пераважна Алейнікава, а словы — выключна Кубышкіна. Будзем мець спадзеў, што голас хоць належыць самой сьпявачцы:).

Каментары

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?11

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць