У Германіі гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць РФ за яе ваенную агрэсію ва Украіне ў выпадку неабходнасці. Такая пазіцыя канцлера ФРГ Ангелы Меркель, піша Reuters.
«Санкцыі могуць быць знятыя, як толькі Расія выканае гэтыя абавязацельствы», — сказаў прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт, пацвердзіўшы пазіцыю, узгодненую на пасяджэнні G7 у мінулым месяцы.
«Тым не менш, мы гатовыя прыняць дадатковыя абмежавальныя меры, каб павялічыць выдаткі для Расіі, калі яе дзеянні выклічуць такую неабходнасць», — дадаў ён.
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары