Літаратура1212

«Бабуня, дык ты са шляхты ці не?»

Запісаў Віктар Шукеловіч.

— Бабуня, дык ты са шляхты ці не?

— Тата мой са шляхты быў, надта добры чалавек быў. Усё рабіць умеў, не гультай які, і боты шыў, і кажухі, і лыжкі выразаў, і кашы плёў з лазы… Араць як паедзе, дык адзін усё поле заарэ. Шмат зямлі меў. Дык яму цяжкавата было аднаму. Дык маміны браты, усе кавалеры, прыязджалі і тату памагалі.

Мечка, дзед твой, дык да мяне даваўся праз зямлю тую. А пазней, як забралі зямлю ў калхозы, дык Мечка будзе мне казаць: я жаніўся, думаў, зямлі шмат будзем мець, а дзе тая цяперака зямля? А я яму шапку даю: бяры во шапку, ідзі тую зямлю чэрпай ды насі сабе… І лесу кавалак тата меў, такі файныя бярозкі раслі. Дык тата шкадаваў свайго лесу надта, уначы збярэцца ды паедзе ў графскі, пару бярвён украдзе, каб хаця са свайго не браць. А гэна не жарты былі… Быў ляснік у графа, дык як бы злавіў тату, то ў плечы мог стрэліць. А дзе той лес цяпер, нічога няма…

Надта тата наш быў файны, я яго болей ад мамы любіла. У нас пяць дзяўчат у сям'і, а як паедзем на фэст у Крэва, то кожнай па перніку купя. Мама будзя вадзіцца з ім, што грошай ні шкадуя, а ён будзя ей казаць: не сварыся, матка, заробім тыя грошы. І на танцы пускаў — у Ракаўцы мы хадзілі. Позна прыйдзем — дык мама намочыць ручнік у вадзе і лупцуя па срацы, па лытках, а тата толькі пальцам паківая і кажа, што другі раз пойдзя нас пільнаваць пад вокны, дзе тыя танцы. Дык нам ужо стыдна, што бацька будзя пад вокнамі стаяць, дык мы ўжо другі раз раней прыйдзем.

Мама мая была з Качаноў, а тата з Шымакоў. Неяк мама яшчэ дзеўкай кароў пасвіла ды вышывала. А тата ішоў у лес з хлопцамі, сякера за пасам. І яму так мама спадабалася, што не лянуецца, вышывае. І ён яе пытае, чыя будзеш? Яна кажа, што Страхава дачка. А тата ўжо заляцаўся, жартаваў: не скажаш што Страхава — такая харошая. А тады ўжо мама будзя пытацца: а чый ты? А ён кажа, што Траццяк. А мама таксама будзя жартаваць: бычок-траццячок. А ў нядзелю мама была паехаўшы з бацькамі на Імшу ў Крэва. І селі яны па 'мшы ў брычку дахаты ехаць, а тата адкуль не ўзяўся ды будзя пытацца: ці не падвезяцё да Шымакоў. І гэтак штонядзелю прасіўся, каб яго падвезлі. А потым і сам у сваты прыехаў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м38

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ7

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы17

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м38

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць