Меркаванні3030

«Чаму я нацыяналіст і які сэнс мае гэты тэрмін для мяне»

Піша Ягор Лебядок.

Па прафесіі ды па жыцці я фізік, таму мяне цікавіць развіццё Сусвету і яго частак як на макра-, так і на мікраўзроўні.

Безумоўна, кожная краіна – гэта нічога не вартая дробная дробязь у параўнанні з галактыкай і далей. Таму і можа ўзнікнуць пытанне да фізіка – а чаму ж ты тады нацыяналіст? Калі казаць з пазіцыі фізіка, то матыў наступны. Цягам часу чалавецтва безумоўна будзе пашыраць арэал існавання (канешне гаворка ідзе не пра адно стагоддзе), перадумовы для гэтага крыху бачныя.

Мы ўжо маглі б быць планетарнай цывілізацыяй прынамсі першага тыпу (што я канешне ж хацеў бы пабачыць), але ж лянота нас пакуль стрымлівае (я не падзяляю людзей на разумных і не, на мужных і баязліўцаў і д.т.п., а толькі на лайдакоў і не).

Кожная сістэма (хоць і бываюць выключэнні), а чалавецтва таксама сістэма, больш устойлівая і хутчэй развіваецца, калі якасць яе асобнага элемента высокая. Таму планетарная цывілізацыя будзе больш устойлівая і развітая, калі больш развітымі будуць асобныя краіны.

Калі казаць з пазіцыі чалавека, то і тут я за развіццё ўласнай краіны, а не хуценькае ўваходжанне ў ЕАС, ЕС ды іншыя саюзы.

Чамусьці калі брат жыве за кошт брата гэта лічыцца благім, а калі цэлая дзяржава – усе добра. Нонсэнс. Карацей – трэба ўстойліва развівацца самім.

Калі казаць пра аб’яднанні дзяржаў, то яно толькі тады будзе ўстойлівым, калі дзяржавы супастаўныя па эканоміцы, насельніцтву, і нават культуры. Таму аб’яднанне Беларусі і Расіі не спрыяе развіццю. А вось, напрыклад, з балцкімі краінамі – так. І яшчэ раз нагадаю – палітыка тут не прычым, толькі звычайная тэорыя сістэм.

З Расіяй можа аб’яднацца праз пэўны час (не пры маім жыцці), напрыклад, блок, пра які апошнім часам даволі многа ідзе гаворак, Міжмор’е. І гэтак далей – толькі аб’яднанне роўных, інакш гэта паглынанне, што не спрыяе развіццю (хоць лакальныя выключэнні могуць адбывацца).

Што тычыцца сэнсу слова нацыяналіст (для мяне). Па-першае, гэта рабіць для сваёй краіны тое, што спрыяе яе ўстойліваму развіццю, каб яна займала «свой пачэсны пасад». Менавіта рабіць, а не крычаць паўсюль і біць твар тым, хто кажа, што краіна наша «не вельмі».

Я неаднойчы тут ужываў тэрмін «устойлівы» і гэта не для прыгожага слова, а мае вялікае значэнне. Можна лакальна развівацца і будзе выглядаць, што ўсё вельмі добра, але ў перспектыве – усё лясне. Гэта на сто адсоткаў уласціва для сучаснай Беларусі.

Устойлівае ж развіццё – гэта развіццё не толькі нашае, але і нашых нашчадкаў (на якіх мы цяпер афармляем фінансавыя абавязкі).

Калі ты нацыяналіст, то павінен паважаць гісторыю сваёй дзяржавы. Менавіта паважаць. Мне не зразумелыя такія фразы, як «я ганаруся нашай гісторыяй, краінай (і без розніцы – БССР, СССР, ВКЛ, РП і інш.), ганаруся перамогай (зноў, без розніцы, у ВАВ, у Аршанскай бітве і інш) і д.т.п.». Ганарыцца можна тым, што зрабіў сам (ну можа яшчэ твае нашчадкі), але не тым, да чаго ты не маеш дачынення. Тыя, хто ўжываюць такія фразы, у маім разуменні, не заўсёды нацыяналісты, хоць і лічаць сябе (канешне я маю на ўвазе тых, хто кажа я «ганаруся ВКЛ, БНР» і д.т.п.), таму як у маім разуменні

нацыяналізм – гэта развіццё, рух наперад, а не толькі захаванне гістарычнай велічы і далучэнне да гэтай велічы

(хоць да таго, што зрабілі нашыя продкі яны дачынення не маюць). Так нацыяналіст (на мой погляд) гісторыю паважае і захоўвае, але ж рухаецца наперад. У гэтым сэнсе ў мяне амбівалентнае стаўленне да вышыванак. З аднаго боку – яна мае велічнае значэнне як фактар ці сімвал адрознення ад Расіі ў сувязі з вядомымі падзеямі. З другога, было б лепей, калi б мы ўтварылі новы, уласна беларускі сімвал. Тым самым і захавалі б адрозненне і ўзбагацілі нашу культуру.

Каб было зразумела: я нацыяналіст, а не нацыст. Я не лічу, што беларусы самая выдатная нацыя ў свеце.

Я лічу, што трэба намагацца, каб беларусы сталі добрай сусветна вядомай нацыяй не за кошт прыніжэння іншых нацый, а за кошт уласнага развіцця.

І я нацыяналіст, так бы мовіць, на дзяржаўным падмурку, а не на генетычным.

Для мяне, напрыклад, Андрусь Такіданг большы беларус, чым які-небудзь Ясь Бурштын, што ні мовы не ведае, ні гісторыі далей за ўтварэнне СССР, і бачыць сваё жыце толькі ў захаванні статус кво (чарка і шкварка).

Вядома, што атаясамленне тэрмінаў нацыяналіст і нацыст – гэта фішка Расіі. Але ж ёсць выключэнне – калі нацыяналіст расійскі, то гэта нацыяналіст, калі з іншай краіны, то нацыст. Усім я так думаю зразумела, чаму гэта так. Як зразумела, чаму гэта часткова назіраецца і на беларускім ТБ (хоць апошнім часам і меней, чым раней).

Карацей: для мяне нацыяналізм – гэта ўласнае развіццё і развіццё краіны і, тым самым, развіццё чалавецтва.

Вось так, здаецца аксюмаран (нацыяналіст за глабальнае развіццё), а не – усё як мае быць :) (калі карыстацца маімі азначэннямі). Такім чынам я і інтэрнацыяналіст. Але гэта норма – нельга быць інтэрнацыяналістам, калі ты не нацыяналіст - нельга любіць усе краiны, калі ты не любіш сваю.

Безумоўна ў кожнага сваё тлумачэнне, але ж маё вось такое… Канешне не цалкам растлумачыў, ну хоць так.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў29

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу1

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць