Свет2525

Крыніца: Мэтай забойцаў быў Шарамет, момант падкладання выбухоўкі зафіксавалі камеры назірання

Следства па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета схіляецца да версіі, што мэтай злачынцаў быў менавіта ён.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі сайт Zn.ua са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Да такога вываду схіляе папярэдняя інфармацыя, атрыманая следчай групай у працэсе першасных даследаванняў цела і аўтамабіля загінулага.

«Разлік быў дакладны і правільны. Выбухоўкі было закладзена роўна столькі, каб хапіла толькі для кіроўцы, і не зачапіла нікога побач. Калі б выбуховая хваля пайшла ўніз, яе б істотна загасіла зямля, але яна пайшла ўверх і налева. Гэта было паляванне выключна на ахвяру забойства», — сказаў суразмоўца.

«Калі б у машыне былі пасажыры, то яны, хутчэй за ўсё, выжылі б. Гэта сведчыць аб тым, што разлік быў асабліва на паражэнне месца кіроўцы, а не на знішчэнне ўсёй машыны», — дадаў ён.

Па словах крыніцы, судмедэксперты ўжо скончылі працу над целам загінулага журналіста і зрабілі высновы, што смерць здарылася ў выніку несумяшчальных з жыццём траўмаў і страты крыві.

«Мінна-выбухная траўма, смерць наступіла ад вялікай хуткай і крытычнай для жыцця (адна—дзве хвіліны) страты крыві і шоку. Шанцаў не было», — сказаў суразмоўца.

Камера відэаназірання зафіксавала момант закладання выбухоўкі пад аўтамабіль, у якім загінуў журналіст Павел Шарамет, паведамляе выданне.

«Адна з камер зафіксавала момант закладання выбухоўкі пад машыну Алены Прытулы ў ноч з 19 на 20 ліпеня», — дадае выданне.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац10

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым2

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары5

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі28

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць