Выхадзец з Сірыі, які ўчыніў выбух у горадзе Ансбах у Баварыі позна ўвечары ў нядзелю, прысягнуў на вернасць лідару «Ісламскай дзяржавы»: адпаведнае відэа было знойдзена ў яго тэлефоне.
Як паведаміў міністр унутраных спраў Баварыі Яахім Херман, на відэа мужчына кажа пра адплату, а таксама пагражае нанесці ўдар па немцах «у імя Алаха» за тое, што тыя, на яго думку, забіваюць мусульман.
На камп'ютары падазраванага знойдзеныя таксама відэаматэрыялы са сцэнамі гвалту, як сказана ў паведамленні следчых органаў, «ісламісцкай накіраванасці і салафісцкага зместу», а таксама матэрыялы па вырабе выбуховых прыстасаванняў.
Паліцыя лічыць, што ён самастойна вырабіў бомбу, у выніку выбуху якой 15 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку чацвёра — цяжкія, а сам падрыўнік загінуў. Выбух адбыўся ў нядзелю позна ўвечары, каля аднаго з бараў горада.
Кіраўнік МУС Германіі Томас дэ Мезьер паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Берліне, што «падрыўнік з Ансбаха», імя якога не называецца, двойчы спрабаваў забіць сябе і лячыўся ў псіхіятрычнай клініцы.
Таксама паведамлялася, што раней мужчына атрымаў дзве пастановы аб выдварэнні. Улады збіраліся дэпартаваць яго ў Балгарыю, дзе ён упершыню зарэгістраваўся ў якасці бежанца, паведаміў прадстаўнік МУС Баварыі Тобіас Платэ.
-
«Яны горшыя за французаў, мы трапілі з агню ды ў полымя». Як «Вагнер» праваліўся ў Малі
-
Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў зарабіў на прапагандзе вайны ва Украіне за два гады больш за 370 тысяч даляраў
-
Фон дэр Ляен выступіла з экстраннай заявай з нагоды расійскай атакі на Кіеў: рыхтуюцца новыя санкцыі
Каментары