Грамадства33

БАЖ заклікае да салідарнасьці з «Газетай Слонімскай»

30 траўня з 11.00 да 12.00 у Слоніме будзе ладзіцца «прамая лінія» зь першым намесьнікам старшыні Камітэту дзяржкантролю вобласьці Васілём Біруковым. Вы можаце пазваніць па тэлефоне (01562) 4-62-87 і задаць чыноўніку пытаньне датычнае праблем «Газеты Слонімскай». Фактычна, пастаўлена задача задушыць газэту да канца чэрвеня.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўсіх, хто неабыякавы да сытуацыі вакол «Газеты Слонімскай», падтрымаць калег, што апынуліся сёньня ў крытычнай сытуацыі.

31 траўня газэту высяляюць з памяшканьня, якое яна займала на працягу 7 гадоў. Спадзевы журналістаў на тое, што праблему ўдасца вырашыць, не апраўдваюцца — кіраўнік слонімскага камбіната бытавога абслугоўваньня Станіслаў Іванашка ў тэлефоннай размове з галоўным рэдактарам выданьня Віктарам Валадашчуком сказаў забраць акт аб перадачы памяшканьня. І калі яшчэ 28 траўня спадар Іванашка даваў згоду працягнуць арэнду на адзін месяц, то 29 траўня ён скасаваў усе дамоўленасьці.

25 чэрвеня ў газэты заканчваецца ліцэнзія на раздробны гандаль, і ў рэдакцыі ёсьць усе падставы апасацца, што яе не працягнуць. Супрацоўнікі газэты жывуць пад пастаянным прэсінгам з боку разнастайных органаў — ад ваенкамату да КДБ.

Толькі шырокі розгалас можа даць надзею на ўратаваньне газэты, якую, упэўненыя ў рэдакцыі, «вырашылі забіць».

Таму надышоў час заявіць пра нашу салідарнасьць з калегамі, -- заяўляюць у БАЖ. Адзін з магчымых спосабаў гэта зрабіць — накіраваць лісты адказным асобам Слонімскага рэгіёну, рашэньні якіх могуць паўплываць на лёс выданьня.

30 траўня з 11.00 да 12.00 у Слоніме будзе ладзіцца “прамая лінія” з першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласьці Васілём Біруковым. Вы можаце пазваніць па тэлефоне (01562)4-62-87 і задаць чыноўніку пытаньне датычнае праблем “Газеты Слонімскай”.

Паштовы адрас рэдакцыі (пакуль яшчэ): 231800, Слонім, вул. Камсамольская, д. 8.

Больш апэратыўна можна зьвязацца са слонімскімі калегамі па тэлефонах (01562) 2-14-39 і 8-029-133-04-21, па электроннай пошце альбо праз форум на сайце «ГС»: http://forum.gs.by/

svaboda.org

***

«Газеце Слонімскай» працягнулі арэнду на два тыдні

Распараджэньне аддаў намесьнік старшыні Слонімскага райвыканкаму Вячаслаў Апановіч. Газэту меліся высяліць з памяшканьня 31 траўня.

Акрамя гэтага, са слоў рэдактара газэты Віктара Валадашчука, працягнута і ліцэнзія на розьнічны гандаль, тэрмін якой сканчаецца таксама 1 чэрвеня.

— Для рэдакцыі гэта вельмі важна, — зазначыў Віктар Валадашчук, — паколькі ўжо на працягу двух гадоў газэта ня ўключана ў каталёг падпіскі «Белпошты» і не прадаецца ў шапіках «Белсаюздруку», бо дамову не працягнулі.

Тым ня менш у рэдакцыі сёньня даволі ціха й панура. Намесьнік рэдактара Сяргей Чыгрын зьбірае рэчы са свайго кабінэта, карэспандэнтка, Вольга Шынкевіч, выбірае ваду з акварыюма, зьбірае слоўнікі карэспандэнт Мікола Канановіч. Толькі Віталь Емяльянаў працягвае вёрстку наступнага нумара газэты.

Кабінэт рэдактара наагул пусты, Віктар Валадашчук шукае новае памяшканьне. Сёньня супрацоўнікі рэдакцыі былі на прыёме ў першага намесьніка старшыні Камітэту дзяржкантролю па Гарадзенскай вобласьці Васіля Бірукова.

Са слоў карэспандэнта Міколы Канановіча, Васіль Бірукоў адказаў, што ня ведае гэтай праблемы, але прызнаўся, што некалькі тэлефонных званкоў ад жыхароў Слоніма да яго было з падобным пытаньнем. Абяцаў даць пісьмовы адказ.

Разам В.Біруковым у кабінэце сядзелі старшыня райвыканкаму Мечыслаў Касьцюк і ягоны намесьнік Вячаслаў Апановіч, якія, са слоў Канановіча, нічога не дадалі да адказу, а толькі сядзелі, унурыўшы галовы.

Міхась Карневіч, Радыё Свабода

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог26

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць