Грамадства6464

Каб перакладаць Змітра Дашкевіча з беларускай на рускую, з урокаў знялі і прывезлі ў лес дзвюх настаўніц

На 19-годдзе «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі накіраваліся ў Веткаўскі раён, каб капаць акопы на мяжы з Расіяй.

«Расія сцягвае свае войскі на мяжу з Беларуссю, такім сімвалічным крокам мы хацелі прадэманстраваць, што іх тут будуць чакаць», — кажа Дашкевіч. Па яго словах, капаць атрымалася хвілін 10-15, за гэты час былі выкапаныя два акопы для стральбы са становішча лежачы.

Пасля гэтага ў лес да Дашкевіча і Пальчэўскага прыехалі супрацоўнікі Следчага камітэта, ДАІ, міліцыі, а таксама іншых органаў. Усяго агулам каля 20 чалавек.

Зміцер Дашкевіч заявіў, што не разумее рускай мовы. Ён працытаваў сілавікам верш Ніла Гілевіча: «Жрэ беларускія каўбасы, па-беларуску-ж ні гу-гу, ды за такое папуасы яго б пусцілі на рагу!»

У выніку да Дашкевіча выклікалі адразу дзвюх настаўніц беларускай мовы, якія мусілі выступіць у якасці перакладчыц. «Зладзілі нейкі цырк, зрываюць настаўніц з працы, ламаюць навучальны працэс, дзяцей адпускаюць дахаты, бо не могуць некалькі словаў па-беларуску». Праўда, потым у лес прыехаў кіраўнік веткаўскага Следчага камітэта, дык ён добра валодае беларускай мовай.

Сяргея Пальчэўскага адвезлі ў Ветку для высвятлення асобы, бо ў яго не было з сабой пашпарта. А вось у машыне Змітра Дашкевіча знайшлі зброю для страйкболу. Цяпер яе апісваюць на экспертызу.

Каментары64

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац10

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым2

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары5

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі28

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць