Свет4545

Два забойствы, згвалтаванне, крадзеж, хуліганства, згон… — расіянін здзейсніў 12 злачынстваў за суткі

Суд вынес прысуд 37-гадоваму наркаману Ярмеку Абдрахманаву, жыхару расійскага Омска, які ў адзін летні дзень застрэліў некалькі мужчын, згвалціў дзвюх жанчын, абрабаваў дзіця і здзейсніў згон.

Цэнтральны раённы суд Омска прысудзіў 37-гадовага жыхара гэтага расійскага горада Ярмека Абдрахманава да 21 года калоніі строгага рэжыму. Як паведамляе следчы камітэт па Омскай вобласці, такое суровае пакаранне яму далі за сукупнасць асабліва цяжкіх злачынстваў. За адны суткі Абдрахманаў здзейсніў ажно 12 злачынстваў: забойства, замах на забойства двух асоб, незаконнае набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі, рабаванне, згон аўтамабіля, згвалтаванне, разбой, пабоі, пагроза забойствам і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.

Усе злачынствы адбыліся ў адны і тыя ж суткі — 26 жніўня 2015 года.

Ярмек Абдрахманаў, які нядаўна вызваліўся з калоніі, зладзіў з прыяцелямі сяброўскую папойку ў пасёлку Казіцкага. Падвыпілы 32-гадовы знаёмы стаў дакараць Абдрахманава за наркаманію. Раззлаваны рэцыдывіст стрэліў мужчыне ў галаву са свайго пісталета з глушыцелем, пераробленым з газавага. Затым Абдрахманаў вырашыў ліквідаваць сведак. Ён забіў стрэлам у галаву свайго спячага 29-гадовага знаёмага і адправіўся на балкон забіваць яшчэ двух таварышаў. Але мужчыны змаглі адабраць у рэцыдывіста пісталет і выкінуць яго з балкона.

Абдрахманаў выбег з кватэры па пісталет, але не знайшоў яго. Са злосці ён збіў падлетка, які праходзіў міма, і адабраў у яго тэлефон. Рэцыдывіст накіраваўся на рынак «Усходні» і сагнаў там аўтамабіль «Шэўрале» з пасажыркай унутры. Але не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў піламатэрыялы.

Рэцыдывіст кінуў машыну і з'ехаў на таксі ў госці да брата. Не заспеўшы яго дома, Абдрахманаў згвалціў сужыцельку брата і адабраў у яе грошы. На іх мужчына купіў наркотык.

У стане наркатычнага ап'янення Абдрахманаў стаў ноччу блукаць па прыватным сектары вуліцы 19-й Працоўнай і стукацца ў дзверы. Адна сям'я па неасцярожнасці адкрыла дзверы незнаёмцу. Абдрахманаў, пагражаючы нажом, збіў і звязаў гаспадара дома, а над гаспадыняй здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.

Калі супрацоўнікі следчага камітэта затрымалі серыйнага злачынца, ён адразу прызнаў сваю віну.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі4

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі18

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?6

«Абарончы джыхад захоплівае Татарстан». Некалі ліберальная журналістка Латыніна паразважала, якой была б Расія без Пуціна87

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі4

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць