Свет99

Расія наклала вета на рэзалюцыю ААН па Сірыі, Кітай устрымаўся

Расія наклала вета ў Радзе бяспекі ААН на праект рэзалюцыі па Сірыі, падрыхтаваны Францыяй, паведамляе Reuters.

Фота: прэс-служба Рады бяспекі ААН

Выступаючы на пасяджэнні пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што ні адзін з вынесеных на галасаванне ў Раду бяспекі ААН праектаў рэзалюцыі не будзе прыняты. Ён назваў галасаванне па дзвюх рэзалюцыях па Сірыі «адной з самых дзіўных мізансцэн» у гісторыі Рады бяспекі ААН, паведамляе «РІАН».

У каментары МЗС Расіі, апублікаваным на афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку, гаворыцца, што тэкст рэзалюцыі «груба скажаў рэальнае становішча спраў, насіў палітызаваны, незбалансаваны і аднабокі характар». Масква сцвярджае, што ў праекце віна за эскалацыю канфлікту ў Сірыі ўскладалася на ўлады краіны.

«Пры гэтым рабілася адкрытая спроба, забараніўшы палёты авіяцыі ў раёне Алепа, забяспечыць прыкрыццё тэрарыстам «Джабхат ан-Нусры» і баевікам, якія з імі зліліся, нягледзячы на абавязацельствы дзяржаў—сяброў ААН змагацца з тэрарыстычнай пагрозай усімі наяўнымі сродкамі», — гаворыцца ў паведамленні.

МЗС Расіі таксама сцвярджае, што «гуманітарны крызіс у Алепа быў справакаваны штучна, калі ў жніўні і верасні баевікі адмовіліся прапускаць гуманітарныя канвоі і гразіліся адкрываць па іх агонь». Тым не менш, Масква адзначае «сваю цвёрдую прыхільнасць пошуку доўгатэрміновага палітычнага вырашэння сірыйскага канфлікту» і шкадуе аб няўдалых спробах урэгулявання сірыйскага канфлікту.

У той жа час Рада бяспекі ААН не прыняла і расійскі варыянт рэзалюцыі па Сірыі, перадае Reuters. Праект прапаноўваў усім бакам выконваць расійска-амерыканскія дамоўленасці, якія былі дасягнутыя 9 верасня. Расійскі тэкст атрымаў толькі чатыры галасы ў падтрымку, 9 краін выказаліся супраць і дзве краіны ўстрымаліся.

Раней прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд папярэдзіў пра наступствы, якія ўзнікнуць у выпадку непрыняцця рэзалюцыі, падрыхтаванай Парыжам.

«Краіна, якая накладзе вета на гэтую рэзалюцыю, будзе дыскрэдытаваная ў вачах усяго свету. Яна будзе несці адказнасць за бясчынствы, якія працягваюцца», — прыводзіла словы Алянда газета Le Figaro.

Агенцтва перадае, што гэта ўжо пяты раз, калі Расія наклала вета на рэзалюцыі па Сірыі. Папярэднія чатыры разы пазіцыя Масквы была падмацаваная Кітаем, аднак у гэты раз Кітай устрымаўся ад галасавання. Усяго за праект рэзалюцыі прагаласавалі 11 з 15 сяброў Рады бяспекі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі24

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра5

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць