Грамадства2929

Нэт без кантролю!

Палата прадстаўнікоў за паўгадзіны прыняла ў першым чытаньні Закон аб СМІ. Над свабодным сецівам навісла пагроза. Канчатковае зацьвярджэньне закону прывядзе да пачатку кантролю за інтэрнэтам. Нельга, каб так сталася. Просім усіх да аднаго чытачоў NN.BY даслаць у Палату прадстаўнікоў лісты пратэсту супраць прыняцьця Закону пра СМІ. Чытай тут.

Прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў не дапусьцілі да ўдзелу ў дыскусіі. Толькі адзін дэпутат прагаласаваў супраць. За — 93. Палата прадстаўнікоў за паўгадзіны прыняла ў першым чытаньні Закон аб СМІ. Над свабодным сецівам навісла пагроза. Канчатковае зацьвярджэньне закону прывядзе да пачатку кантролю за інтэрнэтам. Нельга, каб так сталася. Просім усіх да аднаго чытачоў NN.BY даслаць у Палату прадстаўнікоў лісты пратэсту супраць прыняцьця Закону пра СМІ.

Вопыт мінулых гадоў і аналягічных рэжымаў кажа, што такія кампаніі маюць вялікі сэнс.

Зьмест лістоў можа быць адвольны. Абы толькі яны былі паважныя. Важна, каб прагучаў ясны пратэст супраць прынцыповых момантаў закону. Таму ў кожным лісьце просім напісаць прыкладна наступнае:

«Пратэстуем супраць прыняцьця новага Закону пра СМІ ў выглядзе, у якім ён прайшоў першае чытаньне. Пратэстуем супраць цынічнага патрабаваньня перарэгістрацыі СМІ пасьля прыняцьця Закону і пры кожнай зьмене адрасу. Пратэстуем супраць увядзеньня рэгістрацыі інтэрнэт-парталаў. Пратэстуем супраць перадачы функцый кантролю за інтэрнэтам раённым пракурорам і Савету міністраў. Ня можа быць устойлівага разьвіцьця без свабоды СМІ, інтэрнэту, крытыкі. Просім адклікаць Закон».

Дашліце гэты ліст проста зараз.

Адрас Палаты прадстаўнікоў: [email protected]

Копію старшыню адпаведнай камісіі: [email protected]

Яшчэ адну копію на: http://www.president.gov.by/by/press10650.html, праз акенца для зваротаў.

Тэма, прыкладна: Пратэст супраць праекту Закону аб СМІ.

На жаль, электронныя лісты ня ўлічваюцца ў дакумэнтазвароце. Таму, каб атрымаць адказ на свой зварот, Вам трэба раздрукаваць яго, пазначыць свой хатні адрас і адправіць яго звычайнай поштай, у адпаведнасьці з патрабаваньнямі Закону «Аб зваротах грамадзян». Зрабіце гэта, ласка.

Папяровія пісьмы кіруйце на адрас: 220010, Менск, вул.Савецкая, 11, Палата прадстаўнікоў.

Гэта — важна. Ад гэтага залежыць будучыня БелНэту, ды нашай з вамі нівы — нашай нацыі. Пашырце гэты зварот праз блогі, супольнасьці, сеткі. Далучыце да кампаніі абароны БелНэту міжнародныя супольнасьці і сеткі.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць