Улада2121

Лукашэнка: Выпадкова нарваўся на ток-шоу пра кіно. Проста сорамна было слухаць

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным палепшыць кадравую сітуацыю ў сацыяльнай сферы. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам віцэ-прэм'ера Наталлю Качанаву.

«Кадры вырашаюць усё. І дадзеная сітуацыя ў сацыяльнай сферы, якую вы ва ўрадзе курыруеце, пакідае жадаць лепшага. Мяне насцярожвае нават сама ацэнка кадраў па ўсіх напрамках», — заявіў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што настаў час рухацца ў напрамку рашэння адпаведных пытанняў. «Вы ўбачылі людзей, кадры, наколькі яны здольныя ці няздольныя працаваць. Пытанне не ў тым, каб кагосьці пакараць, зламаць (у кожнага свая сям'я, лёс і гэтак далей), але калі чалавек не цягне, яго трымаць нельга. Таму калі патрэбныя нейкія кадравыя перастаноўкі і змены, гэта трэба бачыць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Праблемныя пытанні Лукашэнка пазначыў на прыкладзе канкрэтных галін. Адна з іх — спорт.

«Мы ўсе назіралі экзамен нашых спартсменаў на Алімпіядзе ў Рыа. І я гляджу на балбатню гэтую з боку нашых чыноўнікаў ад спорту (яны задаволеныя, усё добра). Яны, можа быць, і задаволены, але не мы з вамі і не народ.

Такога безаблічнага, ненармальнага выступу мы проста не чакалі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Пытанне ў тым, што ў спорт ўкладзеныя велізарныя сродкі (і яны самі пра гэта казалі). Ніякіх прэтэнзій не было. А дзе вынік? А выніку, каб задаволіць патрабаванні народа, на народныя грошы ж туды паехалі, няма, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - А ў іх усё добра, і ўжо гатовыя алімпійскі сход праводзіць, нягледзячы на тое, што я дзясяткі разоў сказаў: ідзіце да Косінца і Качанавай, удакладняйце па федэрацыях, па кадрах, па Міністэрстве спорту, па ўсіх пытаннях, а потым будзем праводзіць. Праводзіць з людзьмі, якія будуць працаваць у новым алімпійскім цыкле».

Па словах прэзідэнта, ёсць праблемныя моманты і ў сферы адказнасці Міністэрства культуры. У прыватнасці, гэта тычыцца кінематаграфічнай галіны.

«Выпадкова нарваўся на ток-шоу пра кіно. Проста сорамна было слухаць. Аказваецца, у нас не здымаюць кіно, як некаторыя кажуць, бо ідзе рамонт на кінастудыі «Беларусьфільма». Тады паўстае пытанне, а што, у часы Пташука, калі ён здымаў «У жніўні 44-га», лепшыя ўмовы былі? Не. Але фільм знялі добры», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама канстатаваў, што ў Беларусі часта здымаюць розныя расійскія серыялы, у тым ліку з удзелам беларускіх акцёраў.

«Магчыма, здымаць і не перашкаджаюць рамонты. Больш за тое, я бываў раней у кіношнікаў, слухаў іх размовы. Яны ні ў чым не змяніліся — усё чагосьці не хапала. І я аднойчы прапанаваў: пакладзіце мне на стол сцэнар нармальнага глыбокага ідэйнага фільма. Або лёгкага, простага, але цікавага для народа. І што вы думаеце, прынеслі і паклалі? Не», — сказаў Лукашэнка.

«Або вазьміце адукацыю, — працягнуў кіраўнік дзяржавы.

— Мы вельмі шмат пра гэта гаворым. Няма тут таксама руху. Я не кажу, што нам адукацыю трэба глыбока рэфармаваць, аб калена нешта ламаць. Хутчэй, наадварот, яе трэба абараняць, каб захаваць усё лепшае ў ёй. Але трэба здымаць праблемы, якія існуюць. Яны ж не носяць глабальнага характару».

На аналагічныя недапрацоўкі Аляксандр Лукашэнка ўказаў і ў сферы аховы здароўя.

«Грошы велізарныя ўклалі. Так, ёсць прагрэс па галоўных напрамках, і гэта прызнана ва ўсім свеце», — канстатаваў ён. Адначасова ён заклікаў за гэтымі вялікімі дасягненнямі не забываць пра больш дробныя пытанні і праблемы, якія, без належнай да іх увагі, могуць перакрыць усё станоўчае.

«Таму трэба нам неяк разварушыць сацыяльную сферу, каб яны (кіраўнікі розных устаноў і ведамстваў) не хадзілі з працягнутай рукой і не казалі, што ў іх там рамонт або дах пацёк, або студыю заліло, або аўдыторыя не такая. Трэба варушыцца кожнаму. Калі не варушацца, трэба людзей мяняць», - рэзюмаваў кіраўнік краіны.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць