Грамадства22

Грамадзяніна Беларусі, які напаў у Маскве на журналіста Лабкова, асудзілі на два гады калоніі

Грамадзянін Беларусі Аляксандр Шэлонік, які напаў у верасні на вядучага тэлеканала «Дождь» Паўла Лабкова, атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму.

Павел Лабкоў

Падчас судовага паседжання пракурор сказаў, што абвінавачваны мужчына не судзімы і цалкам прызнаў віну. Абвінавачванне прасіла прысудзіць яго да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Абарона прасіла прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Па версіі следства, Шэлонік з саўдзельнікамі напаў на Лабкова і яго знаёмага на 4-ай Цвярской-Ямской вуліцы ў Маскве. Ён скраў у іх грошы і мабільныя тэлефоны.

Па факце нападу была заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 161 Крымінальнага кодэкса Расіі (рабаванне, здзейсненае групай асоб з прымяненнем гвалту).

Сам Лабкоў, каментуючы напад, казаў, што ён не звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю59

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

«Золатава ў калоніі ў аўтарытэце, яна выдатная швачка»3

Украінскія дроны атакавалі Маскву5

Сікорскі — Расіі: Пасля не ныйце. Мы вас папярэдзілі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю59

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць