Паводле апублікаванага 21 кастрычніка штотыднёвага апытання агенцтва Reuters і сацыялагічнай кампаніі IPSOS Хілары Клінтан на будучых выбарах гатовы падтрымаць 44% выбаршчыкаў, а Дональда Трампа — 40%.
Кандыдат-рэспубліканец за тыдзень скараціў адставанне ад вылучэнкі Дэмакратычнай партыі за кошт галасоў тых выбаршчыкаў, хто яшчэ не вызначыўся, за каго будзе галасаваць.
Дні, якія засталіся да выбараў прэзідэнта ЗША, кандыдаты правядуць у паездках па краіне з мэтай перацягнуць на свой бок менавіта тых, хто яшчэ не вызначыўся з выбарам. Мяркуецца, што часцей за ўсё яны будуць выступаць у Агаё, Паўночнай Караліне, Фларыдзе і Пенсільваніі — штатах, дзе ніводны з кандыдатаў не мае відавочнай перавагі над супернікам.
Галасаванне на выбарах прэзідэнта ЗША адбудзецца 8 лістапада.
-
Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»
-
Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер
-
Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня
Каментары