На выбарах прэзідэнта ЗША кандыдат ад дэмакратаў Хілары Клінтан апярэдзіла рэспубліканца Дональда Трампа больш чым на 1 млн пададзеных галасоў выбаршчыкаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя падлікаў, якія прыводзіць выданне Politico.
Паводле гэтых дадзеных, за Клінтан падалі галасы больш за 61,963,234 чалавек, у той час як за Трампа — 60,961,185. Выданне адзначае, што працэс падліку галасоў ўсё яшчэ не завершаны ў штатах Каліфорнія, Юта і Вашынгтон, а дадзеныя з Мічыгана дагэтуль недаступныя.
У той жа час Трамп захоўвае лідарства па колькасці галасоў выбаршчыкаў. Ён набраў 290 з 270 неабходных галасоў, тады як у Клінтан — усяго 232 галасы.
Аналагічная сітуацыя адбылася ў ЗША ў 2000 годзе, калі прэзідэнтам стаў рэспубліканец Джордж Буш-малодшы. Тады яго сапернік ад Дэмакратычнай партыі Эл Гор апярэдзіў яго на 540 тысяч галасоў.
Каментары