Меркаванні1111

Супраць расійскай рэзалюцыі ААН па барацьбе з гераізацыяй нацызму традыцыйна прагаласавалі ЗША, Украіна і Палау

Большасць еўрапейскіх краін, Турцыя і Аўстралія устрымаліся.

Дэлегаты Трэцяга камітэта сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 17 лістапада па ініцыятыве Расіі і яшчэ 55 сааўтараў прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі пра барацьбу з гераізацыяй нацызму.

Поўная назва дакумента — «Барацьба з гераізацыяй нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія спрыяюць эскалацыі сучасных формаў расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці».

У ім утрымліваецца заклік процідзейнічаць усякаму ўшанаванню нацысцкай арганізацыі СС і ўсіх яе складаных частак.

Як вынікае з рэзалюцыі, адсутнасць эфектыўнага процідзеяння з боку дзяржаў гэтых відах практыкі несумяшчальна з абавязальніцтвамі дзяржаў — членаў ААН паводле яе Статуту.

Упершыню рэзалюцыя была прапанаваная Расіяй больш за 10 гадоў таму. Сёлета 131 дэлегацыя выказалася «за», 3 «супраць» — гэта ЗША, Украіна і Палау, і 48 устрымаліся. Сярод тых, хто ўстрымаўся — большасць еўрапейскіх краін, Турцыя і Аўстралія.

ЗША заўсёды галасуюць супраць гэтай рэзалюцыі. Бі-бі-сі папрасіла пракаментаваць гісторыю з прыняццем гэтай рэзалюцыі прафесара еўрапейскага канстытуцыйнага права ва Універсітэце Гронінгена ў Нідэрландах Дзімітрыя Кочанава.

— Чаму ЗША галасуюць супраць?

— У ЗША галоўны прынцып права — прынцып свабоды слова. Лічыцца, што правільныя ідэі і праўда заўсёды змогуць перамагчы сваімі аргументамі ўсякія цемрашальскія заявы. І гэта выдатна працуе ўжо сотні гадоў у Амерыцы.

Таму абсалютна немагчыма выносіць на абмеркаванне законы, асабліва на міжнародным узроўні, якія могуць забараніць у нейкай ступені абмеркаванне важных гістарычных падзей. Гэтая рэзалюцыя супярэчыць Першай папраўцы да канстытуцыі ЗША.

— А з якой прычыны еўрапейскія краіны не галасуюць за?

— Еўрапейскія краіны ніколі не падтрымаюць такі міжнародны дакумент, таму што абсалютна натуральна, што нацызм і падобныя паняцці з'яўляюцца паняццямі асабліва суб'ектыўнымі. Гэта значыць тое, каго лічыць нацыстам, каго называць фашыстам, як правіла, залежыць ад пункту гледжання прамоўцы.

І чаму, у такім выпадку, пункт гледжання аднаго эксперта мае пераважаць, паводле закона, над пунктам гледжання другога эксперта і быць замацаванай у міжнародным праве?

Унясенне ў міжнароднае права любых забаронаў актыўнага абмеркавання падобных ідэй будзе фактычна забаронай на гістарычныя даследаванні ў гэтай галіне.

Між тым усе таталітарныя дзяржавы заўсёды маюць на ўвазе, што свет нашмат прасцейшы, чым ён ёсць насамрэч. Гэта адмаўленне комплекснасці свету.

— У той жа час Украіна прагаласавала актыўна — «супраць», а не ўстрымалася, як большасць еўрапейскіх краін.

— Украіна імкнецца пазіцыянаваць сябе як дэмакратыю. А сучасная дэмакратычная дзяржава не можа галасаваць за падобныя міжнародныя дакументы, бо кожны падобны міжнародны дакумент з'яўляецца фактычна забаронай на абмеркаванне гістарычных фактаў і такім чынам адмаўленнем дэмакратыі.

— А Палау?

— Палау, як правіла, прадае свае галасы, так што на гэта не варта звяртаць увагу.

— А якая сіла гэтай рэзалюцыі?

— Гэтая рэзалюцыя не мае сілы закона ні ў адной краіне і не будзе мець. Яна мае толькі сілу маральнага пераканання. Генеральная асамблея ААН — гэта не парламент. Нават калі ўсе краіны прагаласуюць за, усё роўна гэта будзе толькі выразам меркавання міжнароднай супольнасці.

Тым не менш, краіны, якія падтрымалі гэтую рэзалюцыю, могуць на яе аснове ўносіць змены ва ўласнае заканадаўства. А ў цэлым яна носіць дэкларатыўны характар.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»15

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры ў псіханаркадыспансеры адкрылі пляцоўку для падлеткаў: з упіскай і турмою

Паветраны шар кантрабандыстаў учора заляцеў у асабліва небяспечную зону Віленскага аэрапорта23

Анджаліна Джалі апублікавала пост пра свой візіт у Херсон і Мікалаеў7

Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу5

Топ-5 жанчын беларускай эміграцыі па версіі Канстанціна Каверына34

Топ беларускіх швэдраў на любы густ — з Палессем, слуцкімі паясамі ці лялькамі-абярэгамі11

У Варонежы дроны атакавалі ЦЭЦ: у горадзе знікала святло і цяпло4

МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў2

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»15

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць