Улада4444

ЛДП прапанавала павялічыць прэзідэнцкі тэрмін да сямі гадоў

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі прапанавала правесці у 2018 годзе адначасова з выбарамі дэпутатаў мясцовых саветаў рэферэндум па змене Канстытуцыі.

Reuters

Заява пра гэта была прынятая 23 лістапада на пасяджэнні вышэйшага савета і цэнтральнага камітэта ЛДП, паведаміла прэс-служба партыі. У прыватнасці ў партыі прапануюць перайсці на выбары дэпутатаў усіх узроўняў па прапарцыйна-мажарытарнай сістэме, павялічыць тэрмін паўнамоцтваў членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутатаў мясцовых саветаў з чатырох да пяці гадоў, а таксама павялічыць тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта з пяці да сямі гадоў.

«Гэтыя змены дадуць магчымасць умацаваць палітычную сістэму Рэспублікі Беларусь, прывядуць да далейшай дэмакратызацыі і развіцця грамадзянскай супольнасці, умацавання ўлады ў краіне», — лічаць у ЛДП.

Прасоўваць ідэю рэферэндуму партыя мае намер, «карыстаючыся сваім прадстаўніцтвам у Савеце Рэспублікі і Палаце прадстаўнікоў» — мандаты дэпутата і члена Савета Рэспублікі маюць адпаведна намеснік старшыні партыі Анатоль Хішчэнка і старшыня Сяргей Гайдукевіч.

Апошні рэферэндум па змене Асноўнага закона адбыўся 17 кастрычніка 2004 года з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яго афіцыйных вынікаў было адмененае абмежаванне колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека.

7 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што не выключае карэктавання Канстытуцыі ў адпаведнасці з выклікамі часу. «Свет імкліва мяняецца. Мы павінны адаптавацца да зменных умовах, каб не толькі не страціць занятыя намі нішы, але і знайсці новыя. Магчыма, наспеў час правесці і аналіз нашага Асноўнага закона, я ўжо неяк пра гэта казаў. Паспрабуем падысці да гэтага пытання з розных бакоў. Акуратна, каб не зрабіць горш. З'явіліся новыя праблемы, выклікі. Дый час, напэўна, патрабуе чагосьці новага. І пачынаць трэба з галоўнага, калі мы адважымся на гэта. Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта пойдзем», — сказаў афіцыйны лідар на сустрэчы з парламентарыямі старога і новага склікання.

Каментары44

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра4

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць