Маскоўская патрыярхія стрымана пракамэнтавала меркаваны візыт Папы Бэнэдыкта XVI у Беларусь, што кантрастуе з рэзкімі ацэнкамі візыту кіраўніка Каталіцкай царквы ў Кіеў.

У адказ на просьбу пракамэнтаваць беларускія пляны Папы сакратар па міжхрысьціянскіх сувязях Маскоўскага Патрыярхату а. Ігар Выжанаў сказаў:
«У якасьці пажаданьня можна сказаць пра неабходнасьць улічваць думку беларускага праваслаўнага насельніцтва», паведамляе Ореанда
Нагадаем, што Папу Бэнэдыкта запрасіў у Беларусь падчас візыту ў нашу краіну дзяржсакратара Ватыкану, кардыналу Тарчызіё Бэртонэ.
Ватыкан пазытыўна паставіўся да гэтай прапановы.
Каментары