Музыка

Беларус выступіць на галоўным шоўкейс-фестывалі Балкан

Беларускі бітмэйкер і электронны музыка Awlnight выступіць на найбуйнейшым на Балканах музычным шоўкейс-фестывалі MENT Ljubljana, які адбудзеццана пачатку лютага ў сталіцы Славеніі. На мерапрыемства было пададзена больш за 1300 заявак ад артыстаў з дзясяткаў краін свету, з якіх арганізатары абралі толькі 50.

Для Awlnight гэта ўжо другі еўрапейскі шоўкейс-фестываль пасля Tallinn Music Week 2016. На рахунку музыкі шэраг альбомаў, выдадзеных на розных лэйблах у ЗША і Канадзе, а таксама супольныя праекты з музыкамі з Японіі, ЗША, Тайваню, Літвы, Расіі, Украіны. Партнёрам фестывалю MENT Ljubljana ў Беларусі з’яўляецца праект Experty.by.

— У гэтым годзе мы атрымалі 36 заявак ад беларускіх артыстаў — гэта добрая лічба, улічваючы адлегласць паміж нашымі краінамі. Нас цешыць цікаўнасць да фестывалю, а таксама магчымасць паступова адчыняць для сябе і нашых гасцей беларускую музычную сцэну. У мінулым годзе Super Besse і Mustelide зрабілі вельмі добрае ўражанне на публіку і дэлегатаў канферэнцыі, атрымалі шэраг прапановаў па фестывалях у Заходняй Еўропе. Мяркую, што Awlnight здолее падтрымаць гэтую станоўчую тэндэнцыю, — адзначае Андраж Кайзер, букер MENT Ljubljana.

Фестываль MENT Ljubljana адбудзецца толькі ў трэці раз, але ён паспеў заваяваць сур’ёзную рэпутацыю сярод еўрапейскіх музычных прафесіяналаў. На канцэртах і канферэнцыі прысутнічаюць арганізатары фестываляў, букеры, прадстаўнікі лэйблаў і журналісты з Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Квіткі і дадатковая інфармацыя пра фестываль на сайце www.ment.si.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава15

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава15

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць