Меркаванні9393

Пальчыс выклікаў буру сваёй ацэнкай беларускіх феміністак

«Гісторыя з феміністкамі — выдатны прыклад «культу карга» ў галовах «прагрэсіўнай» часткі мінскіх жыхароў. Начыталіся лявацкай заходняй прапаганды пра «бодзіпазітыў», «сексізм» і «цяжкія знявагі жанчын», а потым пасылаюць дурныя запыты ў Mark Formelle, — напісаў Пальчыс. — У Беларусі мноства маці адзіночак, дысбаланс мужчынскага і жаночага насельніцтва (многія жанчыны не могуць знайсці пару), мізэрныя выплаты дапамог на догляд дзяцей, перавага жанчын у нізкааплатным бюджэтным сектары эканомікі (настаўнікі, лекары). А ім звычайная рэклама не падабаецца.

Як парнаграфіст і сэксіст, лічу, што такіх актывістак трэба вывезці ў Брагін на месяц, каб яны даведаліся пра сапраўдныя жаночыя праблемы», — рэзка падсумаваў Пальчыс.

Запіс выклікаў буру эмоцый. Праз дзень Пальчыс вярнуўся да тэмы.

«Такім чынам, па ўчорашніх пастах я зразумеў, наколькі FB далёкі ад рэальнасці. Амаль 500 каментаў пад пастом пра неадэкватныя дзеянні «феміністак» у гісторыі з МФ. Якія там палітзняволеныя, нацыянальная бяспека, нават урбанізм і бардзюры адпачываюць перад вялікім срачам аб рэкламе трусоў і «фемінізм».

Самае цікавае, што мае крытыкі не могуць прывесці ні аднаго аргументу, акрамя як: «Ага, ну всё з табой зразумела», «Пальчыс, я была \ быў пра цябе лепшай думкі», «Дурак \ Мудак», «Няўдалы тролль». Гэта значыць проста эмацыйнае бурленне і бамбёжкі.

А гэта якраз кажа пра тое, што людзі проста займаюцца «субкультуршчынай». 

Так і мясцовая «ліберальная» тусовачка: вінныя бары, барбершопы, Зыбіцкая, прагрэсіўнасць, правы геяў, гендарнасць, «разумныя кнігі». А потым плачуць, што Трамп выйграў. І спрабуюць эмацыйнымі крыкамі растлумачыць мне пра фемінізм, які я сам у свой час вывучаў паўгода.

Гісторыя з «Марк Фармэль» — не фемінізм, а ідыятызм. І калі нехта думае, што я буду старацца ўсім падабацца, быць «няшным» і пісаць міленькую лухту, то памыляецеся. Мяне пасадзілі за адваротнае, і мяняцца не збіраюся», — адказаў Пальчыс.

Ён напісаў яшчэ:

Допісы Пальчыса выклікалі дзясяткі рэпостаў і тысячы каментаў у беларускіх карыстальнікаў фэйсбука.

А што думаеце пра выказванні блогера вы?

Каментары93

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць