Колькасць боегатовых знішчальнікаў у Ваенна-касмічных сілах Расіі павінна ў перспектыве скласці 700 машын, паведаміла расійскае агенцтва lenta.ru са спасылкай на крыніцу ў вайсковых колах.

«Гэты паказчык можна дасягнуць да 2025 года. Знішчальнікі будуць складаць каля 40 адсоткаў ад агульнай колькасці самалётнага парку ВПС, астатняе - штурмавікі, бамбардзіроўшчыкі, разведвальныя, транспартныя, вучэбныя і спецыяльныя машыны», - сказаў чыноўнік.
Цяпер Масква мае каля 500 знішчальнікаў у боегатовых адзінках, а агулам мае 1.090 баявых самалётаў у складзе ВПС, сведчыць даведнік «Military Balance 2016», які складаецца аўтарытэтным Міжнарожным інстытутам стратэгічных даследванняў iiss.org.
Такім чынам, сыходзячы з пададзенай прапорцыяй, у 2025 годзе Расія хоча мець каля 1750 баявых самалётаў рознага прызначэння — у 1,7 раза болей, чым цяпер.
Беларусь, па дадзеных таго ж даведніка, мае 24 боегатовыя знішчальнікі МіГ-29, 12 штурмавікоў Су-25, 13 самалётаў ваенна-транспартнай авіяцыі.
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары